У Дзятлаўскай раённай бібліятэцы новае паступленне кніг.
Яніна Корбут “Тры таты, прыгажуня і пачвара”. Гаспадыні івент-агенцтва Дарыне і яе неспакойнаму памочніку Славіку, які марыць аб славе дэтэктыва, звальваюцца на галаву адразу дзве справы. Новым шпікам прыйдзецца дзеля гэтага паспытаць вясковага жыцця, закахацца і паверыць у Чорнага вестуна зары, знайсці труп і распутаць не толькі клубок смерцяў, але і даўно забытую справу аб аварыі. Менавіта ў гэты складаны перыяд Дарыне вельмі патрэбна дапамога эксцэнтрычнай мамулі і траіх татаў: падпалкоўніка паліцыі, аўтарытэтнага бізнесмена і няспешнага філосафа. Так, у Дарыны тры бацькі. І ўсе родныя. Няўжо такое магчыма?
Маша Траўб “Не мамкай”. Аднойчы знаёмая маладая мама пачула ад мяне: “ Я не Макаранка і не ведаю, як выхоўваць дзяцей”. Дзяўчына дзелавіта ўдакладніла, ці ёсць Макаранка ў Instagram, вырашыўшы падпісацца на чалавека, які ведае адказы на ўсе пытанні. Як накарміць дзіця і чым? Якія кнігі чытаць? А як паступіць, калі не хоча чытаць, спаць днём, апранацца? У якія гульні гуляць? Як увогуле выхоўваць дзяцей?
Канкрэтнага адказу ў мяне няма. Гэта яны нас, бацькоў, выхоўваюць. Нам застаецца іх толькі любіць. У гэтай кнізе – вопыт такой любові.
Таццяна Алюшына “Каханне без права на памылку”. Васіліса не верыла ў сур’ёзныя адносіны, таксама, як і Улад. Яны ніколі не думалі, што змогуць па-сапраўднаму пакахаць. Але, выпадкова сустрэўшыся, зразумелі, што не змогуць ужо расстацца. Ім быў дадзены рэдкі шанц знайсці адзін аднаго. І прынесці ў ахвяру гэта няпроста! А жыццё ўжо прыгатавала цяжкі іспыт…
Уладзімір Колычаў “Салёны воўк”. Падпалкоўнік Арцём Малахаў назначаны начальнікам АУС у невялікім волжскім гарадку. Дурная слава ў гэтага месца: адзін за другім былі забіты папярэднікі Арцёма. І сам ён у першы ж дзень стаў сведкам страшнага злачынства. Новыя забойствы, якія здараюцца зноў, застаўляюць Малахава спяшацца. Ён вырашае пазнаёміцца з фатальнай прыгажуняй бліжэй…
Запрашаем усіх жадаючых у бібліятэку!
Інга ЛАЎРАНЮК,
бібліятэкар аддзела абслугоўвання і інфармацыі
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
Другі год запар ААТ “Дварэц-Агра”, падшэфнае сельгаспрадпрыемства ААТ “Молочный Мир”, трымае пальму першынства на жніве…
КСУП “Хвінявічы” славіцца высокімі паказчыкамі ў жывёлагадоўлі, нязменна знаходзячыся ў лідарах раёна па надоях, прывагах…
Гудуць магутныя машыны, высыпаючы з прычэпаў зярняты. Яны льюцца хуткай плынню, горамі ўзвышаюцца на збожжатаку…
Гродненские пограничники задержали мужчину с беспилотником кустарного производства. Об этом БЕЛТА проинформировали в Госпогранкомитете. Вблизи…
На 30-й внеочередной сессии районного Совета депутатов в должности председателя Слонимского райисполкома утверждён Виталий Шулейко,…
В новом учебном году никаких изменений, касающихся одежды делового стиля школьников, не будет. Об этом…