Новы старшыня Дзятлаўскага раённага выканаўчага камітэта Андрэй Уладзіміравіч Садоўскі

Андрэй Уладзіміравіч Садоўскі нарадзіўся 17 верасня 1973 года ў вёсцы Бярозаўка Смаргонскага раёна Гродзенскай вобласці.

Андрэй Уладзіміравіч Садоўскі нарадзіўся 17 верасня 1973 года ў вёсцы Бярозаўка Смаргонскага раёна Гродзенскай вобласці. Па нацыянальнасці беларус. Мае вышэйшую адукацыю.

У 1995 годзе закончыў Гродзенскі сельскагаспадарчы інстытут па спецыяльнасці “Заатэхнія”. Працоўны шлях пачаў заатэхнікам у калгасе “Светлы шлях” Смаргонскага раёна. Затым была служба ва Узброеных Сілах Рэспублікі Беларусь.

З 2009 па 2014 год — галоўны заатэхнік, намеснік начальніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Навагрудскага райвыканкама.

З 2014 года па 19 сакавіка 2020 года Андрэй Уладзіміравіч узначальваў ААТ «Прынёманскі» (да 2016 года — СВК «Прынёманскі») Навагрудскага раёна.

З 20 сакавіка 2020 г. Андрэй Уладзіміравіч Садоўскі – старшыня Дзятлаўскага раённага выканаўчага камітэта.

Жанаты. Выхоўвае дваіх дзяцей.

З’яўляецца дэпутатам Гродзенскага абласнога і Любчанскага сельскага Саветаў дэпутатаў».

 

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup

administrator

Recent Posts

Справа прыватная – карысць агульная. “Фруктовая крама” са зручным для пакупнікоў графікам

Рамін Чабанаў, гаспадар магазіна “Фруктовая крама”, што знаходзіцца па вуліцы Леніна ў горадзе Дзятлаве, родам…

15 часов ago

Выбіраем якасць – купляем сваё. Мэбля для камфорту ад “Пінскдрэў” на любы кашалёк

У горадзе Дзятлаве па вуліцы Слонімскай, 27 працуе фірменны магазін айчыннага вытворцы “Мэбля Пінскдрэў”, які…

15 часов ago

26 ліпеня – Дзень работнікаў гандлю

Паважаныя работнікі і ветэраны галіны гандлю! Прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам! Ваша галіна ўносіць…

16 часов ago

Пытанне – адказ. Заплаціць, застанецца без статуса і гарантый

Пытанне: што чакае маладога спецыяліста, які не выйшаў на работу па размеркаванні? Адказ: такі факт…

17 часов ago

«Пристегнись к безопасности!»

31 июля Госавтоинспекция проведет Единый день безопасности дорожного движения, посвященный пропаганде использования ремней безопасности, детских удерживающих устройств и мотошлемов.…

17 часов ago

Імя на Дошцы гонару. Канстанцін Вінцукевіч: “Да кожнага трэба знайсці падыход”

Звычайны дзень у сельскім выканаўчым камітэце: хтосьці просіць пахадайнічаць аб больш спрыяльным раскладзе аўтобусаў, другі…

1 день ago