19 сакавіка адбылася 21-я пазачарговая сесія Дзятлаўскага раённага Савета дэпутатаў 28-га склікання.
У яе рабоце прынялі ўдзел старшыня Гродзенскага аблвыканкама Уладзімір Краўцоў і начальнік галоўнага ўпраўлення арганізацыйна-кадравай работы аблвыканкама Валерый Клімовіч.
На парадак дня пазачарговай сесіі было вынесена пытанне: аб зацвярджэнні на пасаду старшыні Дзятлаўскага раённага выканаўчага камітэта.
Але перш, чым перайсці да абмеркавання гэтага пытання, перад прысутнымі выступіў старшыня Гродзенскага аблвыканкама Уладзімір Краўцоў. Ён падзякаваў за працу на пасадзе старшыні Дзятлаўскага райвыканкама Аляксандру Дубовіку, уручыў яму кветкі. Словы падзякі выказаў ад імя дэпутатаў і членаў раённага выканаўчага камітэта старшыня раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Бараноўскі, які таксама ўручыў букет.
Надалей Уладзімір Краўцоў акрэсліў тыя задачы, якія належыць вырашаць новаму кіраўніку раёна. Ён выказаў упэўненасць, што з імі Андрэй Уладзіміравіч Садоўскі паспяхова справіцца. Такое ж меркаванне выказалі дэпутат па Таркачоўскай выбарчай акрузе Станіслаў Мазур і дэпутат па Нагародавіцкай выбарчай акрузе Іван Свіб.
За зацвярджэнне на пасадзе старшыні Дзятлаўскага раённага выканаўчага камітэта Андрэя Уладзіміравіча Садоўскага дэпутаты прагаласавалі аднагалосна. Прысутныя павіншавалі новага старшыню, пажадалі поспехаў на гэтай нялёгкай пасадзе.
Ірына СКРУНДЗЬ
Фота Вольгі ЮШКЕВІЧ
Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup
Рамін Чабанаў, гаспадар магазіна “Фруктовая крама”, што знаходзіцца па вуліцы Леніна ў горадзе Дзятлаве, родам…
У горадзе Дзятлаве па вуліцы Слонімскай, 27 працуе фірменны магазін айчыннага вытворцы “Мэбля Пінскдрэў”, які…
Паважаныя работнікі і ветэраны галіны гандлю! Прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам! Ваша галіна ўносіць…
Пытанне: што чакае маладога спецыяліста, які не выйшаў на работу па размеркаванні? Адказ: такі факт…
31 июля Госавтоинспекция проведет Единый день безопасности дорожного движения, посвященный пропаганде использования ремней безопасности, детских удерживающих устройств и мотошлемов.…
Звычайны дзень у сельскім выканаўчым камітэце: хтосьці просіць пахадайнічаць аб больш спрыяльным раскладзе аўтобусаў, другі…