Новы раённы турызм: патрыятычны, яркі, канцэнтраваны

На Дзятлаўшчыне прайшло выязное пасяджэнне міжведамаснага каардынацыйнага савета па фізічнай культуры, спорце і турызме пры Дзятлаўскім райвыканкаме.

Удзел у ім прынялі прадстаўнікі раённай і мясцовай улады, начальнікі аддзелаў і супрацоўнікі райвыканкама, работнікі профільных арганізацый раёна, абласная госця — намеснік начальніка ўпраўлення спорту і турызму Гродзенскага аблвыканкама Таццяна Лідзяева.

У ходзе мерапрыемства яго ўдзельнікам было прапанавана пазнаёміцца з новым веласіпедным маршрутам № 489, які быў адкрыты ў Дзятлаўскім раёне на пачатку ліпеня.

Таксама дэлегацыя наведала ферму “Руда Яварская” КСУП “Хвінявічы”, дзе гасцям паказалі авечак пароды тэксель, а таксама пародзістых трусоў – эксклюзіў хвінявіцкіх жывёлаводаў.

Турыстычны патэнцыял культавых аб’ектаў раёна абмеркавалі ў час наведвання храма святых і благаверных князёў Барыса і Глеба ў вёсцы Накрышкі, якое прадоўжылася візітам на мясцовую аграсядзібу.

Пазнаёміцца з вытворчым турызмам у дзеянні ўдзельнікі нарады мелі магчымасць на вытворчым участку “Парэцкі спіртавы завод” Дзятлаўскага лікёра-гарэлачнага завода “Алгонь”.

Завяршылася сустрэча пасяджэннем, у час якога спецыялісты прадставілі сваё бачанне актуалій і перспектываў турызму ў нашым раёне.

 

Старшыня Парэцкага сельвыканкама Аляксандр Ядэйка расказаў аб турыстычным патэнцыяле мясцовых земляў, багатых на гістарычныя падзеі і помнікі архітэктуры.

У 18-19 стагоддзях у вёсцы Руда  Яварская княжацкі род Радзівілаў заснаваў мануфактуру па выплаўцы жалеза з балотнай руды, у той жа час тут працавала гута, дзе займаліся вырабам шкляных рэчаў. Шлак і аплаўленыя асколкі шкла і сёння можна знайсці на месцы жывёлагадоўчай фермы.

Асаблівае значэнне маюць помнікі часоў Вялікай Айчыннай вайны, якія актыўна ўключаюцца ў турыстычныя маршруты Памяці. На тэрыторыі сельсавета гэта мемарыяльны знак на месцы масавага расстрэлу жыхароў вёскі Вялікая Воля, пяць брацкіх магіл мірных жыхароў.

Аб выкананні комплекснага плана мерапрыемстваў па развіцці турызму на тэрыторыі Дзятлаўскага раёна ў 2022 годзе расказаў загадчык сектара спорту і турызму райвыканкама Дзмітрый Ёда.

Галоўны спецыяліст сектара Наталля Калодка ў сваім выступленні вызначыла актуальныя аспекты развіцця турызму на Дзятлаўшчыне.

– Мы не робім стаўку на шматдзённыя турыстычныя туры, здымаючы пытанні начлегу і часткова харчавання. А ў большай ступені арыентуемся на аднадзённыя непрацяглыя па часе маршруты. Але гэта невялікае па часе знаходжанне на Дзятлаўшчыне павінна быць прывабным, цікавым і інтэрактыўным, – падвяла вынік яна.

Удзельнікі савета абмеркавалі планы мерапрыемстваў па развіцці турызму ў раёне, а таксама правядзення Сусветнага дня турызму 27 верасня.

Наталля АВЯРЧУК

Фота Ільі КАВАЛЕНКІ

administrator

Recent Posts

Александр Лукашенко в Бресте поставил задачи на уборочную кампанию

Президент Беларуси Александр Лукашенко во время рабочей поездки в Брест актуализировал задачи для аграриев на…

49 минут ago

У ААТ “Дварэц-Агра” – першыя на Дзятлаўшчыне камбайнеры-тысячнікі!!! (будзе дапоўнена)

Другі год запар ААТ “Дварэц-Агра”, падшэфнае сельгаспрадпрыемства ААТ “Молочный Мир”, трымае пальму першынства на жніве…

2 часа ago

Іншаземкі прыжыліся на Дзятлаўшчыне

КСУП “Хвінявічы” славіцца высокімі паказчыкамі ў жывёлагадоўлі, нязменна знаходзячыся ў лідарах раёна па надоях, прывагах…

19 часов ago

Каб “золата” з хлебнай нівы было вышэйшай якасці

Гудуць магутныя машыны, высыпаючы з прычэпаў зярняты. Яны льюцца хуткай плынню, горамі ўзвышаюцца на збожжатаку…

19 часов ago

Вблизи белорусско-литовской границы задержан мужчина с беспилотником

Гродненские пограничники задержали мужчину с беспилотником кустарного производства. Об этом БЕЛТА проинформировали в Госпогранкомитете. Вблизи…

22 часа ago

Юрий Караев представил активу Слонимского района нового руководителя

На 30-й внеочередной сессии районного Совета депутатов в должности председателя Слонимского райисполкома утверждён Виталий Шулейко,…

22 часа ago