Напярэдадні навучальнага года аўтапарк Дзятлаўшчыны папоўніўся новым школьным мікрааўтобусам.
Ключы ад транспартнага сродка намеснік старшыні райвыканкама Вадзім Бялятка ўручыў работнікам Цэнтра па забеспячэнні дзейнасці бюджэтных і іншых арганізацый.
Мікрааўтобус МАЗ на 19 пасажырскіх месцаў быў набыты за сродкі раённага бюджэту. З 1 верасня яго задзейнічаюць на маршруце “Гезгалы – Жукоўшчына – Засецце”, кіраваць транспартам будзе вадзіцель Дзмітрый Белы.
– Аўтобусы для падвозу дзяцей з тэрмінам службы больш за 10 гадоў падлягаюць замене, – тлумачыць дырэктар Цэнтра па забеспячэнні дзейнасці бюджэтных і іншых арганізацый Святлана Панасюк. – Спісваем самы “пажылы” аўтобус з раготнаўскай зоны. Тым не менш, ён таксама сёлета прайшоў тэхагляд, будзе выкарыстоўвацца як рэзервны транспарт. У бліжэйшых планах – атрыманне яшчэ аднаго аўтобуса з рэспубліканскага бюджэту.
Ад імя навучэнцаў раёна і іх бацькоў начальнік аддзела адукацыі райвыканкама Марына Лашкоўская выказала словы ўдзячнасці кіраўніцтву раёна ў асобе старшыні райвыканкама Андрэю Садоўскаму за падтрымку сістэмы адукацыі.
– На Дзятлаўшчыне пастаянна надаецца вялікая ўвага паляпшэнню матэрыяльна-тэхнічнай базы навучальных установаў, – адзначыў Вадзім Бялятка. – Акрамя набыцця транспарту для падвозу школьнікаў і дашкольнікаў, значныя сродкі ўкладваюцца ў капітальны рамонт установаў адукацыі. Напрыклад, цяпер прадаўжаецца рамонт даху ў Новаяльнянскай сярэдняй школе імя А. А. Шаўчук, у бліжэйшы час прыступім да капітальнага рамонту даху ў сярэдняй школе № 3 імя І. Ю. Філідовіча. Працягваецца рамонт харчблока дзіцячага сада № 2. Да навучальнага года ў многіх навучальных установах абноўлена мэбля, набыты дыдактычныя матэрыялы.
Наталля АВЯРЧУК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
На Дзятлаўшчыне поўным ходам ідзе ўборка “другога хлеба”. Традыцыйна яго вырошчваюць тры гаспадаркі раёна – …
Аб замацаванні моладзі на першым працоўным месцы, уборцы кукурузы, прафілактыцы пажараў, рэалізацыі новых будаўнічых праектаў…
Захапляльная квэст-гульня пад такой назвай прайшла ў рамках Адзінага дня бяспекі ў прытулку сацыяльна-педагагічнага цэнтра…
Сахарную свеклу в Беларуси убрали с трети площадей, сообщили БЕЛТА в пресс-службе Министерства сельского хозяйства…
Президент Беларуси Александр Лукашенко 28 сентября рассмотрел кадровые вопросы, передает корреспондент БЕЛТА. Глава государства назначил:…
У Новаяльнянскай гарпасялковай бібліятэцы ў рамках праекта “Правы побач: інтэрактыўны ПЦПІ для ўсіх” і абласной…