Любоў да роднага слова, павага да сваіх каранёў і цікавасць да кнігі пачынаюцца з самага маленства. Менавіта таму сустрэчы бібліятэкараў з выхаванцамі дашкольных установаў заўсёды становяцца яркімі, незабыўнымі падзеямі.

Чарговае такое кніжнае свята адбылося ў Новаяльнянскім дзіцячым садзе. У межах папулярнай рэспубліканскай акцыі “Кожная пятніца – роднае, сваё” і маштабнага раённага бібліякросу “Сваё – значыць лепшае”, які накіраваны на папулярызацыю лепшых узораў айчыннага кнігавыдання, супрацоўнікі Новаяльнянскай гарпасялковай бібліятэкі зладзілі для малечы выязную сустрэчу. Яны прывезлі ў госці да дашкольнікаў займальную каляровую выставу-агляд “Кніжныя скарбы для маленькіх чытачоў”. Былі прэзентаваны сацыяльна значныя і мастацкія творы вядомых беларускіх аўтараў, на якіх выхавалася ўжо не адно пакаленне. Хлопчыкі і дзяўчынкі з цікавасцю гарталі звонкі і вясёлы “Пеўнік-спеўнік” Уладзіміра Мазго, разглядалі мілага і кранальнага “Пухнаціка” Аляксея Дударава, а таксама знаёміліся з іншымі цікавымі навінкамі айчыннай літаратуры. Асаблівую ўвагу арганізатары сустрэчы надалі знакамітай кнізе Васіля Віткі “Чытанка-маляванка”, якая сёлета адзначае свой 55-гадовы юбілей. Гэтая легендарная кніга ператварыла агляд у сапраўдную інтэрактыўную гульню. Разам з бібліятэкарам дзеці з азартам шукалі на старонках незвычайныя, сакавітыя беларускія словы, разгадвалі вершаваныя загадкі і вучыліся чуць мілагучнасць роднай гаворкі.

Галіна МАЕЎСКАЯ,
загадчыца бібліятэкі
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga