Лета – гэта час яркіх уражанняў, адпачынку і, вядома ж, займальных падарожжаў па старонках любімых кніг.

На працягу  летніх канікулаў Данілавіцкая інтэграваная сельская бібліятэка правяла для дзяцей самыя розныя мерапрыемствы: літаратурна-гульнёвую праграму, красвордаманію, гульнёвае асарці, літаратурны пікнік. Хлопчыкі і дзяўчынкі ўдзельнічалі ў вясёлых віктарынах, разгадвалі літаратурныя квэсты і знаёміліся з новымі аўтарамі. Была прадумана арыгінальная кніжная выстава, аформленая ў вокнах бібліятэкі – літаратурны подыум “Казкі на падваконні”. Прахожыя, заўважаючы яркія вокладкі за акном, зазіралі ў бібліятэку, каб узяць упадабаную кнігу дадому.

Працавала і пляцоўка пад адкрытым небам “З кнігай на лаўцы”. Тут, на свежым паветры, дзеці маглі весела і дружна праводзіць час: гуляць у настольныя і рухомыя гульні, удзельнічаць у займальных конкурсах, разгадваць рэбусы, размалёўваць малюнкі або проста пачытаць любімую кнігу.

Канікулы заканчваюцца, але дзверы  бібліятэкі заўсёды адкрыты для тых, хто гатовы да новых кніжных прыгод.

Жанна КУР’ЯН,
бібліятэкар Данілавіцкай бібліятэкі

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

Похожие публикации