Новаяльнянку Алену Ярмоленка ўзнагародзілі ў Маскве

Цырымонію ўзнагароджання па выніках міжнароднага конкурсу сачыненняў “Без тэрміну даўнасці” ў сталіцы Расійскай Федэрацыі наведала яго фіналістка, наша зямлячка з Новаяльнянскай сярэдняй школы імя А. А. Шаўчук Алена Ярмоленка.

Нагадаем, што работа Алены “Маленькія героі вялікай вайны” публікавалася на старонках газеты “Перамога”.

Паколькі конкурс “Без тэрміну даўнасці” арганізоўваўся Міністэрствам асветы Расіі пры падтрымцы Асацыяцыі школ Расійскай Федэрацыі і Рэспублікі Беларусь і быў скіраваны на захаванне гістарычнай праўды і памяці, то і ўрачыстая цырымонія для фіналістаў праходзіла ў Маскве ў дні святкавання Вялікай Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне – з 6 па 9 мая.

Разам з лаўрэатамі праекта з Беларусі, Сербіі і розных суб’ектаў Расійскай Федэрацыі Алена Ярмоленка ажыццявіла цікавае падарожжа, багатае на знаёмствы, падзеі, яркія сустрэчы і памятныя экскурсіі. Узнагароджанне адбылося ў маскоўскім Музеі Перамогі з удзелам міністра асветы РФ Сяргея Краўцова, які адзначыў, што сёлета на конкурс было пададзена больш за 500 тысяч заявак, вызначана 60 абсалютных пераможцаў і асабліва парадавала, што з кожным годам да праекта далучаецца моладзь з сяброўскіх краін.

– Уражанні ад паездкі самыя станоўчыя, – падзялілася Алена Ярмоленка. – У Маскву мы накіраваліся з мамай Ганнай Уладзіміраўнай, паколькі па ўмовах запрашэння можна было прыязджаць з бацькамі або педагогамі. Кожны дзень ладзіліся цікавыя змястоўныя экскурсіі, у час якіх мы наведалі экспазіцыі Музея Перамогі, пабывалі ў Расійскай дзяржаўнай бібліятэцы імя Уладзіміра Леніна. Асабіста мяне больш за ўсё ўразіла экскурсія ў парк “Патрыёт” у Кубінцы, дзе знаходзіцца музейны комплекс “Дарога памяці. 1418 крокаў да Перамогі”. Азнаямленне там ажыццяўляецца з эфектам пагружэння ў ключавыя падзеі Вялікай Айчыннай вайны: кожны ваенны дзень – гэта чарговы крок і чарговая гісторыя.

Паездка ў расійскую сталіцу ўзбагаціла мяне новымі ведамі, уражаннямі, падарыла станоўчыя эмоцыі. Я люблю бываць у музеях, адкрываць для сябе цікавыя факты. У цэлым праект вельмі спадабаўся, пастараюся і ў наступным годзе паўдзельнічаць у конкурсе сачыненняў. У будучым я мару стаць архітэктарам, таму падарожжы і экскурсіі мяне не толькі радуюць, але і ўзбагачаюць. Сучаснай моладзі таксама пажадаю развівацца, не баяцца ісці наперад, удзельнічаць у конкурсах і канферэнцыях, наведваць розныя мясціны і цікавіцца мінулым, бо яно – шлях у будучыню.

Ірына СТЫРНІК
Фота прадастаўлена Аленай Ярмоленка

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#нашелучшее #нашалепшае

administrator

Recent Posts

Падарункі да свята ведаў

Акцыі “Збяром дзяцей у школу” і “Прафсаюзы – дзецям” працягваюцца, а значыць яшчэ больш навучэнцаў…

11 часов ago

Сев озимых культур в Беларуси планируется завершить до 5 октября

Сев озимых культур в Беларуси планируется завершить до 5 октября. Об этом заявил журналистам министр…

14 часов ago

Актуальный комментарий. Новые возможности для сельского гостеприимства

Алексей Кивуля, директор Дятловского районного туристического информационного центра: – 18 августа Президент Республики Беларусь подписал…

14 часов ago

Ход проведения СКМ «Внимание – дети!»

Специальное комплексное мероприятие проводится с 25 по 5 сентября. Несмотря на проводимую работу, информирование участников…

15 часов ago

Рейд со СМИ. Безопасный порядок во дворе: не так просто, как кажется

С наступлением осени у сельских жителей традиционно прибавляется хлопот: нужно навести порядок на приусадебных участках,…

16 часов ago

ПРО:Безопасность. Как не заблудиться в лесу?

Поход в лес за грибами или ягодами может быть приятным и полезным, но всегда связан…

16 часов ago