Новаму ўраджаю – Божае блаславенне

15 жніўня парафіяльнае свята адзначылі ў касцёле Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі горада Дзятлава.

Адметнасцю сёлетняга ўрачыстага набажэнства было прыбыццё ў храм з нагоды 35-годдзя існавання Гродзенскай дыяцэзіі іконы яе галоўнай апякункі – Маці Божай Вострабрамскай, якую ўрачыста сустрэлі і перад якой змаглі памаліцца і выказаць свае інтэнцыі парафіяне.

Свята сабрала прадстаўнікоў раённай улады на чале са старшынёй райвыканкама Андрэем Садоўскім, кіраўнікоў і работнікаў сельскагаспадарчых прадпрыемстваў раёна, вернікаў, сярод гасцей быў старшыня Слонімскага райвыканкама Віталій Шулейка. Людзі прыйшлі ўзнесці малітвы Богу і асвяціць дары новага ўраджаю – садавіну, агародніну, калоссе, прыгожа сабранае ў снапкі, аздобленае кветкамі і стужкамі.

Перад пачаткам набажэнства ксёндз-пробашч Андрэй Лішко павіншаваў прысутных, падзякаваў за працу, праз якую быў узрошчаны важкі ўраджай, пажадаў у добрых справах заступніцтва і дапамогі Найсвяцейшай Панны Марыі і нашага выратавальніка – Пана Езуса і ў азначэнне 35-годдзя Гродзенскай дыяцэзіі – плёну ў духоўным і маральным адраджэнні. Ён павітаў усіх гасцей, а таксама святароў, якія прынялі ўдзел у імшы – ксяндза-дэкана Алега Жураўскага, ксяндза Сяргея Калюту з Карэлічаў, ксяндзоў-клерыкаў.

Аб значэнні свята паразважаў ксёндз Сяргей Калюта. Ён зазначыў, што прыклад Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі для кожнага з вернікаў – гэта своеасаблівы “навігатар” у зямным жыцці, які дапамагае хуткай дарогай дасягнуць раю. Хуткай, значыць, пазбягаючы граху, ухіляючыся ад зла, асуджэння, падману і ўсяго нядобрага. Толькі чыстыя сэрцам, якія ходзяць да касцёла, праз малітву і таямніцы веры, знаходзяць правільны шлях да выратавання, дапамагаючы ісці ім яшчэ і сваім бліжнім.

Удзельнікі імшы ўзнеслі супольную малітву, а потым прынеслі ў дар Богу і яго Найсвяцейшай Маці дары: кветкі, садавіну, агародніну, хлябы, віно, снапы з калоссяў новага ўраджаю. Усё гэта было асвечана напрыканцы богаслужэння.

На развітанне ксёндз Андрэй Лішко яшчэ раз павіншаваў прысутных са святам, падзякаваў за ўдзел у ім.

Ірына СТЫРНІК
Фота Вольгі ЮШКЕВІЧ

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#нашелучшее #нашалепшае

administrator

Recent Posts

У медыцынскай сям’і раёна – папаўненне

Крыху больш за два месяцы таму свой працоўны шлях у розных арганізацыях і ўстановах пачалі…

22 минуты ago

Руслан Крукович встретился с личным составом Дятловского районного отдела МЧС

Заместитель начальника Гродненского областного управления МЧС Руслан Крукович в рамках акции «Дойти до каждого» провел…

45 минут ago

У банкаўскай сферы раёна – новы кіраўнік

6 кастрычніка 2026 года начальнікам цэнтра банкаўскіх паслуг № 422 у горадзе Дзятлаве рэгіянальнай дырэкцыі…

18 часов ago

Гісторыі розныя, праблема аднолькавая

У Парэцкім сельвыканкаме прайшло пасяджэнне мясцовага савета грамадскага пункта аховы правапарадку, сумешчанае з выязным кірмашом…

19 часов ago

В Гродно чествовали работников культуры со всего региона

Эти люди ежедневно создают праздничную атмосферу. Накануне профессионального праздника состоялась торжественная церемония награждения лучших представителей…

19 часов ago

В Дятловском районе потеплеют батареи

Как отметили в Дятловском РУП ЖКХ, с сегодняшнего дня в районе начинается отопительный период. В…

19 часов ago