Дзятлаўская раённая бібліятэка прапануе
Галіна Пярун “Шчасце для Веры”. Калісьці ў Веры было ўсё: моцныя абдымкі каханага мужа, звонкі смех дачкі, напоўнены радасцю дом. Але пасля трагедыі, якая забрала дзіця, Павел не проста адвярнуўся, ён здрадзіў ёй – абвінаваціў у смерці дзяўчынкі і вярнуўся да былой жонкі…
Алег Ананьеў “Княгіня”. Князь Фёдар Іванавіч Паскевіч і яго жонка княгіня Ірына Іванаўна атрымліваюць у спадчыну велічны Гомельскі палац. Разумная, добрая княгіня шчодра дорыць людзям увагу і любоў, займаецца адукацыяй, медыцынай, будуе школы, дапамагае сіротам, бяздольным…
Фёдар Конеў “Ажыўшая надзея”. Бываюць цуды, калі сустракаюцца дзве палавінкі, прызначаныя адзін аднаму самім лёсам. Так сустрэліся Арсеній і Ганна. Сябры і знаёмыя не сумняваліся ў хуткім вяселлі. Поўнай нечаканасцю стала іх растанне і паспешная жаніцьба Арсенія на сяброўцы Ганны Рыме…
Ліна Багданава “На скрыжаваннях лёсаў”. Паспяховаму аналітыку Міхею Мацвееву, які шмат гадоў працуе за мяжой, пашчасціла ўзяць адпачынак і вярнуцца ў Расію. У родным горадзе воляй выпадку ён становіцца ўдзельнікам прыватнага расследавання: на яго ўплывовых землякоў абвальваецца маса непрыемнасцяў.
Наталля Шэмет “Мар, і я прыйду да цябе”. Прынята лічыць, што марыць не шкодна. Як бы не так! Уявіце, што мара набывае плоць і заяўляецца ў ваш дом у выглядзе прыгожага мужчыны. І ўсё вакол устае з ног на галаву.
Інга ЛАЎРАНЮК,
бібліятэкар аддзела абслугоўвання і інфармацыі
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga