Марына Нячай, дырэктар сярэдняй школы № 1 горада Дзятлава імя А. М. Чурылы, дэпутат Дзятлаўскага раённага Савета дэпутатаў, член Гродзенскай абласной асацыяцыі моладзевых саветаў, дэлегат УНС:
– Настрой адначасова хвалюючы і радасны, бо на другім пасяджэнні VII Усебеларускага народнага сходу будзе разгледжана і зацверджана Праграма сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на 2026-2030 гады. Гэта вельмі адказны і важны момант у жыцці краіны і беларусаў, калі закладваеца падмурак на наступную пяцігодку. Працаёмкая папярэдняя частка работы зроблена: праведзены глыбокі аб’ектыўны аналіз мінулых пяці гадоў, відавочны істотныя змены, намечаны планы на будучыню.
Упэўнена, што вызначаныя прыярытэты дадуць свой якасны вынік. Індыкатары праграмы рэальныя, іх можна выканаць. Прадугледжана фінансаванне ў рамках дзяржаўных праграм, замацаваны куратары. Чакаем у першую чаргу для моладзі прыняцця дадатковых мер сацыяльна-эканамічнай падтрымкі сем’яў з мэтай стымулявання нараджальнасці і шматдзетнасці, укаранення прагрэсіўнай мадэлі сямейнага капіталу, развіцця інстытута ЭКА, у тым ліку павелічэння колькасці бясплатных спробаў ЭКА. Будзе прадоўжана работа па фарміраванні пазітыўнага вобраза сям’і і сямейных каштоўнасцяў, адказнага бацькоўства, шматдзетнасці як ідэальнай мадэлі беларускай сям’і.
Нацыянальная адукацыя праз пяць гадоў будзе поўнасцю адказваць бягучым запытам рынка працы і патрэбам эканомікі. Зазначу, што яна высока цэніцца і запатрабавана ў свеце, што даказвае вялікая колькасць замежных студэнтаў (звыш 35 тысяч штогод і лічба павялічваецца). Практыкаарыентаваная адукацыя дазваляе рыхтаваць высокакваліфікаваныя інжынерныя і рабочыя кадры для забеспячэння рэальнага сектара эканомікі, рэалізоўваць гнуткія абноўленыя адукацыйныя праграмы з улікам перспектыўных прафесій і кампетэнцый.
Установы адукацыі ажыццяўляюць бесперапыннае патрыятычнае выхаванне навучэнцаў, аднак акцэнт зроблены на папулярызацыю грамадскай і працоўнай дзейнасці ў моладзевым асяроддзі. Бачым, што маладыя людзі ўжо пачынаюць прымаць удзел у грамадска-палітычным жыцці краіны (сярод іх у тым ліку дэлегаты УНС), з’яўляюцца актыўнымі ўдзельнікамі студатрадаўскага руху. Работу ў гэтым кірунку неабходна прадаўжаць, павышаць актыўнасць моладзі і дасягнуць не менш за 15 % маладых людзей у саставе органаў дзяржаўнага кіравання і самакіравання.
Ірына СТЫРНІК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
#нашелучшее #нашалепшае #ВНС