Дзятлаўская раённая бібліятэка прапануе дэтэктывы.
Яніна Бераснева “Белая каўбаса кахання”. Складана жыць сумленнай і прыгожай пісьменніцы Соф’і Ржэўскай без грошай. Тых, што яе муж Барыс, “каўбасны кароль” вобласці, узяў у доўг у крутых хлопцаў, але не змог аддаць па прычыне сваёй трагічнай смерці. Як знайсці забойцу і грошы, здабыць каханне і застацца ў жывых, калі на хвасце – уся мафія горада і заезджы кілер па мянушцы Карлсан?
Таццяна Багатава “Калье”. У раскошнай двухузроўневай кватэры са свежым дызайнерскім рамонтам гаспадары чакаюць гасцей – сваякоў і сяброў. Тут рыхтуюцца сустрэць Новы год.
На шыі ў Ілоны зіхаціць падарунак бабулі – фамільнае калье. Аднак падчас феерверка яно дзіўным чынам знікае. Калье знайшлося, але выясняецца, што зніклі Ілона разам з яе сяброўкай Арынай…
Яніна Бераснева “Трое ў кустах, не лічачы сабакі”. Настаўніца рускай мовы Аглая Сінічкіна даведваецца, што яе кавалер – сумніўны тып, здраднік, з-за якога яе абложваюць калектары. І лепшае, што ёй прыходзіць у галаву, з’ехаць да цёткі ў вёску на час летніх канікулаў.
Анастасія Хоміна “Лыжка яду для насарога”. На станцыі тэхнічнага абслугоўвання, якой валодаюць Максім і яго прыяцель, справы ідуць дрэнна. Каму партнёры перашкаджаюць жыць? Канкурэнту, які ім пагражаў, ці яшчэ камусьці?
Аляксандр Токун “Прамы намер”. Загартаваны ў баях карнет Кандрат Ліннік выходзіць у адстаўку і вырашае заняцца прыватным вышукам. Разам з верным памочнікам Ануфрыем ён бярэцца за складаныя справы, якія ставяць у тупік вопытных следчых.
Запрашаем усіх жадаючых!
Інга ЛАЎРАНЮК,
бібліятэкар аддзела абслугоўвання і інфармацыі
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga