Амаль кожны год у раённых зводках пра здарэнні значацца тапельцы. Вось і нядаўна на адным з вадаёмаў Дзятлаўшчыны патануў чалавек, чым папоўніў сумную статыстыку.
На гэты раз трагічна закончыўся летні дзень для 48-гадовага жыхара вёскі Петрашы. Яго цела было знойдзена ўвечары 25 чэрвеня ў рацэ Глінянка. Следствам устаноўлена, што мужчына жыў з маці і братам, працаваў жывёлаводам у КСУП “Дварэц-Агра”, злоўжываў спіртнымі напоямі. 23 чэрвеня ён пайшоў у магазін суседняй вёскі за цыгарэтамі. Дадому больш не вярнуўся. На беразе рэчкі, каля месца трагедыі, быў знойдзены пакет, у якім знаходзіліся цыгарэты, запалкі і паўбутэлькі гарэлкі. Па факце гібелі назначана судова-медыцынская экспертыза.
У. БАРАВІК,
старшыня Дзятлаўскай раённай арганізацыі таварыства ратавання на водах
Ратаўнікі Беларусі – сапраўдныя прафесіяналы, мужныя, валявыя, рашучыя, адказныя. Яны супрацьстаяць стыхіі, абараняюць жыццё і…
З 17 па 20 лістапада ў Мінску прайшла 32-я Міжнародная спецыялізаваная выстава-кірмаш " Прадэкспа-2026", у…
Об этом рассказал Юрий Караев. В Гродненской области проверка отрядов народного ополчения пройдет в двух…
Страны Евросоюза следом за Украиной, Польшей и прибалтийскими государствами заняли агрессивную позицию по отношению к…
Тэма Чалавечае жыццё – гэта не тавар Праблема Гандаль людзьмі – не выдумка, і пра…
27 лістапада з 10.00 да 12.00 намеснік начальніка ўпраўлення – начальнік аддзела па працы і…