На Дзятлаўшчыне завяршыўся адкрыты летні чэмпіянат па міні-футболе сярод працоўных калектываў і аматарскіх каманд.

Нагадаем, што чэмпіянат праходзіў з 12 чэрвеня па 20 жніўня 2020 года. Арганізатарамі чэмпіянату выступілі Дзятлаўскі фізкультурна-спартыўны клуб і раённы камітэт ГА “БРСМ”.

У турніры прымалі ўдзел каманда “Лібертас” (Навасёлкі) і пяць каманд горада Дзятлава:  “Ізакам”, “Ніва”, “Мядзведзі”, “Дынама”, “Залік”.

Па выніках спаборніцтваў чэмпіёнам адкрытага летняга чэмпіянату горада Дзятлава па міні-футболе прызнана каманда “Ніва”, сярэбраным прызёрам стала каманда “Лібертас”, бронзавая перамога – у каманды “Ізакам”.

Пераможцы і прызёры ўзнагароджаны кубкамі, медалямі, граматамі і прызамі.

Лепшымі бамбардзірамі чэмпіянату сталі Арцём Літвінскі (каманда “Лібертас”, 25 забітых мячоў), Уладзіслаў Нячай (каманда “Ізакам”, таксама 25 мячоў на рахунку), Дзяніс Трафімчык (каманда “Лібертас”, 22 забітыя мячы), Максім Мазоль (каманда “Ніва”, 20 галоў), Вадзім Якаўчык (каманда “Ніва”, таксама 20 мячоў на рахунку), Ягор Грыцук (каманда “Лібертас”, 18 забітых мячоў), Арцём Лішык (каманда “Ніва”, 13 галоў), Яўген Умоўскі (каманда “Дынама”, таксама 13 мячоў на рахунку), Юрый Кардаш (каманда “Дынама”, 11 забітых мячоў) і Радзівон Рэгіневіч (каманда “Мядзведзі”, таксама 11 галоў).

Акрамя гэтага, арганізатары турніру назвалі лепшых ігракоў у розных катэгорыях спаборніцтва. Так, Мікіта Рагачоў (каманда “Ніва”) – лепшы галкіпер чэмпіянату, Аляксандр Шышня (каманда “Залік”) – лепшы абаронца, Арцём Літвінскі (каманда “Лібертас”) і Уладзіслаў Нячай (каманда “Ізакам”) – лепшыя форварды, Алег Лазовік (каманда “Ізакам”) – лепшы ігрок чэмпіянату.

Пераможцы былі ўзнагароджаны каштоўнымі падарункамі ад раённай ГА “БРСМ”.

Вадзім ФІЛІПОЎСКІ
Фота аўтара

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup

administrator

Recent Posts

Тэрыторыя дзяцінства. “Пошта даверу”. Для чаго існуе? Як звяртацца?

Сёлета ва ўстановах адукацыі Дзятлаўшчыны ўкаранёна новая форма аказання дапамогі і падтрымкі навучэнцам – “Пошта…

4 часа ago

Трыумф берагіняў традыцый: Дзятлаўшчына бліснула на фестывалі “Скарбы Гродзеншчыны”

У Год беларускай жанчыны асабліва прыемна адзначаць поспехі тых, хто сваім талентам, адданасцю і шчырай…

4 часа ago

Колькі каштуе чалавечае жыццё?

На Дзятлаўшчыне прайшоў семінар-нарада па ўмовах і ахове працы, накіраваны на прафілактыку вытворчага траўматызму, для…

5 часов ago

Хто на Дзятлаўшчыне “Уладар сяла”?

10 чэрвеня пляцоўка каля Дварэцкага дома культуры ператварылася ў сапраўдны кірмаш талентаў, спартыўнага запалу і…

5 часов ago

Міністр ЖКГ правёў прыём грамадзян у Дзятлаве

10 чэрвеня Дзятлаўшчыну з рабочым візітам наведаў міністр жыллёва-камунальнай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь Генадзь Трубіла. Ён…

6 часов ago

Канікулы са спартыўным настроем

Сёння на стадыёне “Колас” сабраліся самыя актыўныя, спартыўныя выхаванцы аздараўленчых летнікаў на раённую спартландыю “Звонкія…

6 часов ago