Да Дня Перамогі ў Дзятлаве, у гарадскім скверы па вуліцы Міцкевіча, разгарнуліся інтэрактыўныя пляцоўкі з элементамі рэканструкцыі ваенных фільмаў.
Відовішчныя пастаноўкі, якія “перанеслі” гледачоў у палымяныя і поўныя адвагі гады Вялікай Айчыннай вайны, падрыхтавалі прадпрыемствы, арганізацыі, гаспадаркі і ўстановы адукацыі Дзятлаўшчыны. Яны аб’ядналіся ў імправізаваныя кінакампаніі, каб дзятлаўчане і госці горада не на экране, а ўжывую пабачылі знакамітыя сцэны кінастужак “Брэсцкая крэпасць”, “Ляцяць журавы”, “А світанкі тут ціхія”, “У жніўні 44-га”, “У небе начныя ведзьмы”, іншыя.
Паколькі сюжэты гэтых класічных кінатвораў амаль кожны ведае на памяць, то і падарожжа па пляцоўках выдалася цікавым, багатым на песні, якія выконвалі хорам, яркія, кранальныя сцэны з любімымі кінагероямі, словы якіх сёння часта выкарыстоўваюцца як крылатыя выразы. Самае цікавае, што сярод “акцёраў” можна было пабачыць сваіх знаёмых і сяброў.
“Кінастудыі” падрыхтаваліся грунтоўна: імправізаваныя зямлянкі, зброя, касцюмы, рэчы мінулых гадоў, нібыта вярталі прысутных у далёкія ваенныя і пасляваенныя часы, ствараючы непаўторную атмасферу ўдзелу ў кожнай кінасцэне.
Безумоўна, не абышлося без паказу ўзбраення, якую падрыхтавалі вайскоўцы, і смачнай гарачай салдацкай кашы, што была асабліва дарэчы ў пахмурнае надвор’е.
Ірына СТЫРНІК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
#нашелучшее #нашалепшае
В Беларуси с 2027 года заработает современная цифровая платформа для путешественников "Умный город". Об этом…
Президент Беларуси Александр Лукашенко поздравил работников и ветеранов Министерства промышленности и машиностроительного комплекса с профессиональным…
Штогод 27 верасня ва ўсім свеце адзначаецца Сусветны дзень турызму – свята, якое аб’ядноўвае ўсіх,…
90 гадоў з дня нараджэння адзначыла сёлета наша зямлячка, жыхарка вёскі Буцвілавічы Надзея Гайдук. Творчы…
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga #нашелучшее #нашалепшае
На абласных “Дажынках” Ганаровай граматай адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь быў узнагароджаны наш зямляк – трактарыст-машыніст…