Супрацоўнікамі Слонімскай міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету на ўчастку ракі Сіпа, каля вёскі Угрынь Зэльвенскага раёна, быў затрыманы 37-гадовы жыхар Зэльвенскага раёна, які незаконна здабыў 69 асобін карася сярэбранага агульнай вагой 3 кг 100 г.

У выніку незаконнай здабычы рыбы затрыманы нанёс шкоду навакольнаму асяроддзю ў памеры 207 базавых велічыняў, што склала 4761 рубель, а кошт незаконна здабытай прадукцыі склаў 126 рублёў 96 капеек.

Па факце незаконнай здабычы рыбы Зэльвенскім РАСК у дачыненні да затрыманага ўзбуджана крымінальная справа — злачынства, прадугледжанае ч.2 арт.281 КК Рэспублікі Беларусь (незаконная здабыча рыбы або іншых водных жывёлаў).

Прыгаворам суда Зэльвенскага раёна абвінавачаны прызнаны вінаватым у здзяйсненні злачынства па ч.2 арт.281 КК Рэспублікі Беларусь, і яму прызначана крымінальнае пакаранне ў выглядзе штрафу ў памеры 70 базавых велічыняў на суму 1610 рублёў са спагнаннем з яго ў даход дзяржавы шкоды, нанесенай навакольнаму асяроддзю на суму 4761 рубель, і кошту незаконна здабытай прадукцыі на суму 126 рублёў 96 капеек.

Г. ШЛЫКОВІЧ,
начальнік Слонімскай міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
Калі лік ідзе на хвіліны
Внимание – ДЕТИ!

Внимание – ДЕТИ!

20 августа, 2026
На контроле. Порядок на земле – общая ответственность

Оставить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие публикации