Вялікая Айчынная вайна пакінула глыбокі след у гісторыі беларускага народа. На акупаванай тэрыторыі Беларусі тры гады шугала полымя ўсенароднага супраціўлення нямецка-фашысцкім захопнікам. У барацьбе з нямецкімі агрэсарамі Беларусь страціла кожнага чацвёртага жыхара.
З мэтай захавання гістарычнай памяці пра падзеі Вялікай Айчыннай вайны і ўклад беларускага народа ў дасягненне Перамогі для навучэнцаў установаў агульнай сярэдняй адукацыі праводзяцца мерапрыемствы рэспубліканскай героіка-патрыятычнай акцыі “Вялікай Перамозе – 80!”.
Работа навучэнцаў 8 класа Дварэцкай сярэдняй школы Мацвея Жэвагі і Валерыі Чорненькай “Летапіс аграгарадка Дварэц” удастоена дыплома ІІ ступені на абласным этапе рэспубліканскага конкурсу “Летапіс Вялікай Перамогі”. У ходзе пошукава-даследчай дзейнасці навучэнцы сабралі, сістэматызавалі і творча прадставілі інфармацыю аб пачатку вайны, перыядзе акупацыі, баявых дзеяннях, партызанскім і падпольным руху, генацыдзе мірных жыхароў, вызваленні, пачатку аднаўлення Дварца.
На абласны этап рэспубліканскага конкурсу “Іх імёны ў гісторыі Перамогі” прадстаўлены інфармацыйны каталог аб земляках, звязаных з падзеямі Вялікай Айчыннай вайны. Мацвей Жэвага і Міхаіл Варнакоў папоўнілі і сістэматызавалі звесткі пра салдат, партызан і падпольшчыкаў, ураджэнцаў і жыхароў Дварэцкага сельскага савета, якія змагаліся з ворагам.
Удзел у рэспубліканскай героіка-патрыятычнай акцыі “Вялікай Перамозе – 80!” – гэта мэтанакіраваны крок навучэнцаў школы да захавання гістарычнай памяці аб вайне і кожнай з яе падзей, за якімі стаяць асобныя людзі, у тым ліку нашы землякі.
Марына ІГНАЦІК,
настаўніца Дварэцкай сярэдняй школы
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
#Дятловщина #образование
Сацыяльна значная літаратура – творы, якія дапамагаюць фарміраваць каштоўнасці, захоўваць гістарычную памяць і выхоўваць любоў…
Настаўнік – слова светлае, як дзень,Як промень сонца ранішняй парою,Саюзнік, самы лепшы сябар твой,Нягоды ўсе…
В период времени с 2 по 4 октября на территории Гродненской области проводится дополнительные профилактические…
У рамках дабрачыннай акцыі “Ты не адзін” з нагоды Дня пажылых людзей у бальніцу сястрынскага…
Цёплая атмасфера, шчырыя пажаданні, кветкі, станоўчыя эмоцыі – так у Дзятлаўскім раённым цэнтры культуры і…
Ва ўтульнай зале гімназіі № 1 горада Дзятлава гасцей сабрала самае цёплае і душэўнае свята…