У Камітэце дзяржаўнага кантролю Гродзенскай вобласці на пастаяннай аснове праводзяцца кантрольна-аналітычныя мерапрыемствы па пытанні выкарыстання нетраў. Дзеючым заканадаўствам прадугледжана здабыча агульнараспаўсюджаных карысных выкапняў (торфу, гліны, пяску, жвірова-пясчаных сумесей і іншых) для прамысловых і ўнутрыгаспадарчых (для мэт, не звязаных з атрыманнем даходу ад выкарыстання карысных выкапняў) патрэб.
У мінулым перыядзе 2026 года ўстаноўлена, што найбольш частымі з’яўляюцца парушэнні пры эксплуатацыі ўнутрыгаспадарчых кар’ераў; несанкцыянаванае захоўванне адходаў; адсутнасць або невыкарыстанне шлагбаумаў, якія абмяжоўваюць свабодны доступ, на пад’язных шляхах; парушэнне патрабаванняў па зняцці і захоўванні ўрадлівага пласта глебы; здабыча карысных выкапняў за межамі прадастаўленага ўчастка або на глыбіню больш за пяць метраў; адсутнасць або неналежны стан інфармацыйных таблічак; неналежная рэкультывацыя земляў.
Акрамя таго, былі ўстаноўлены тры факты несанкцыянаванай здабычы карысных выкапняў (пяску), у тым ліку адным сельгаспрадпрыемствам. За самавольнае карыстанне нетрамі прадугледжана адміністрацыйная адказнасць у выглядзе штрафу ад чатырох да трыццаці базавых велічыняў, на індывідуальнага прадпрымальніка – да ста, а на юрыдычную асобу – да трохсот базавых велічыняў. Таксама падлягае кампенсацыі шкода, прычыненая навакольнаму асяроддзю.
Таццяна СЛАБЫШ,
намеснік старшыні КДК Гродзенскай вобласці
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga