У сакавіку 2017 года пракуратура Дзятлаўскага раёна правяла маніторынг выканання суб’ектамі гаспадарання Дзятлаўшчыны заканадаўства аб абыходжанні з адходамі, экалагічнай бяспецы, ахове навакольнага асяроддзя і парадку прыродакарыстання.

Ахова навакольнага асяроддзя з’яўляецца абавязковай умовай захавання экалагічнай бяспекі, устойлівага эканамічнага і сацыяльнага развіцця грамадства, а строгае выкананне прыродаахоўнага і зямельнага заканадаўства дазваляе бяспечна і рацыянальна выкарыстоўваць прыродныя рэсурсы. У той жа час паводле артыкула 7 Закона Рэспублікі Беларусь ад 26 лістапада 1992 года №1982-ХІІ “Аб ахове навакольнага асяроддзя”, адным з асноўных накірункаў дзяржаўнай палітыкі ў нашай краіне з’яўляецца забеспячэнне права грамадзян на спрыяльнае навакольнае асяроддзе.

Згодна з патрабаваннямі артыкула 17 Закона Рэспублікі Беларусь “Аб абыходжанні з адходамі”, юрыдычныя асобы абавязаны забяспечыць абясшкоджванне і (або) выкарыстанне адходаў ці іх перавоз на аб’екты абясшкоджвання або аб’екты выкарыстання, ці захаванне адходаў у санкцыянаваных месцах.

Аднак, як сведчаць вынікі маніторынгу, некаторымі суб’ектамі гаспадарання нашага раёна гэтыя патрабаванні не выконваюцца.

Так, пры аглядзе сельскагаспадарчых зямель у ваколіцах аграгарадка Раклевічы (знаходзяцца ў карыстанні КСУП “Русь-Агра”) устаноўлена масавая несанкцыянаваная звалка бытавога і будаўнічага смецця. Яшчэ адзін падобны сметнік знаходзіцца на землях гэтай жа гаспадаркі, але ўжо каля тэрыторыі для захоўвання металалому ў вёсцы Галаўлі.

Пры аглядзе ляснога масіву (замацаваны за ДЛГУ “Дзятлаўскі лясгас”) паблізу вёскі Змяёўцы, у накірунку грунтавой дарогі да дачнага кааператыву, работнікі пракуратуры зноў выявілі несанкцыянаваную звалку бытавога і будаўнічага смецця.

Накіраваліся на рэкультываваныя кар’еры паблізу вёсак Змяёўцы і Алёхнавічы (былыя месцы захавання адходаў) і ўпэўніліся, што сюды па-ранейшаму прадаўжаюць вывозіць бытавое смецце і адходы.

Пералічаныя парушэнні сталі магчымымі з-за таго, што кіраўніцтва суб’ектаў гаспадарання раёна лічыць другараднымі пытанні экалагічнай бяспекі. У той жа час парушэнні прыродаахоўнага заканадаўства выклікаюць забруджванне навакольнага асяроддзя.

Пракуратурай Дзятлаўскага раёна вынесена прадстаўленне. Парушальнікі павінны прыняць меры для ўхілення парушэнняў заканадаўства і недапушчэння ў будучым прычынаў і ўмоваў, якія ім паспрыялі.

Прапанавана таксама на месцах несанкцыянаваных звалак і сметнікаў размяшчаць таблічкі з тлумачэннем адказнасці за незаконныя дзеянні па абыходжанні з адходамі.

А. ЮРКЕВІЧ,
намеснік пракурора Дзятлаўскага раёна
Фота прадастаўлена пракуратурай Дзятлаўскага раёна

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026
Депутаты едут в округа!
Моладзевыя навіны. Як запаліць іскрынку краўдфандынгу ў сэрцах юных валанцёраў?
Предыдущая новость

Оставить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие публикации