База даных не занятых у эканоміцы грамадзян пераглядаецца ў Беларусі штоквартальна.
У апошні раз яна абнавілася 1 верасня. Сярод не занятых у эканоміцы даволі шмат грамадзян, якія вядуць асацыяльны лад жыцця і не жадаюць станавіцца на шлях выпраўлення. Што іх чакае, растлумачыў начальнік аддзела ўнутраных спраў райвыканкама Аляксандр Біль:
– У нашым раёне камісія па каардынацыі работы па садзейнічанні занятасці насельніцтва працуе з чэрвеня 2018 года. Асноўнай яе задачай з’яўляецца рэалізацыя нормаў Дэкрэта № 3 “Аб садзейнічанні занятасці насельніцтва”, у тым ліку арганізацыя дапамогі ў працаўладкаваннi, аказанне метадычнай і прававой кансультацый, растлумачэнне сацыяльна-працоўных гарантый, каардынацыя зацікаўленых органаў і арганізацый па правядзенні прафілактычнай работы, накіраванай на рэсацыялізацыю асобаў, якія вядуць асацыяльны лад жыцця і іншыя. Ёсць і не самая прыемная для некаторых “асацыяльных” грамадзян частка работы камісіі – прыняцце рашэння мэтазгоднасці накіравання ў лячэбна-працоўны прафілакторый тых, хто “хранічна” злоўжывае алкаголем і не імкнецца глядзець на свет цвярозым позіркам. Такое права прадастаўлена камісіям з 30 снежня 2020 года згодна з адпаведным нарматыўным актам. Дакумент быў распрацаваны Дэпартаментам выканання пакаранняў і Галоўным упраўленнем аховы правапарадку і прафілактыкі МУС і падпісаны Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам. Так было ўведзена новае паняцце “працаздольныя непрацуючыя грамадзяне, якія вядуць асацыяльны лад жыцця”, а таксама вызначаны крытэрыі для такой ацэнкі асобаў: сістэматычнае злоўжыванне наркотыкамі, псіхатропамі, спіртным, таксічнымі або іншымі адурманьваючымі рэчывамі, а таксама ўчыненне правапарушэнняў у стане наркатычнага або алкагольнага ап’янення. Гэта цяпер расцэньваецца як антыграмадскія паводзіны і служыць падставай для накіравання ў ЛПП. Дакументам прадугледжаны таксама і тэрміны знаходжання ў прафілакторыях. Калі чалавек трапляе туды як мінімум трэці раз, суд з гэтага часу зможа яго прымусова ізаляваць на тэрмін да двух гадоў замест аднаго.
Ірына КАМАРОВА
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
У другой палове дня ў райвыканкаме практычную частку мерапрыемства змяніла пасяджэнне выязной калегіі ўпраўлення культуры…
Член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дэпутат Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў Андрэй Жамойда ў…
Член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дэпутат Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў Андрэй Жамойда наведаў…
Президент Беларуси Александр Лукашенко в интервью французскому журналу Le Point 17 ноября высказался о роли…
Перечень заготовителей и объемы поставок (закупок) сельскохозяйственной продукции и сырья для республиканских государственных нужд на…
Вопрос: Будет ли иметь право на дополнительную профессиональную пенсию в системе профессионального пенсионного страхования (далее…