“Непераможная і слаўная”

Пад такой назвай 18 лютага на Дзятлаўшчыне стартуе раённая дыстанцыйная пяцідзёнка, прымеркаваная да Дня абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь.

Завяршыцца мерапрыемства 23 лютага пленумам раённага савета ГА “БРПА” з сімвалічнай назвай “Памяць. Вернасць. Абавязак”. Ён таксама пройдзе ў анлайн-рэжыме.

Старт пяцідзёнцы дадуць урачыстыя лінейкі, якія пройдуць ва ўстановах адукацыі 18 лютага. У гэты ж дзень навучэнцы 8-11 класаў прымуць удзел у анлайн-апытанні “Прэстыж арміі. Вашы адносіны да воінскай службы”.

19 лютага будзе праходзіць пад дэвізам “Я ведаю! Я ганаруся!”. У гэты дзень вучняў чакаюць конкурсы дзіцячага малюнка “Нашай арміі героі” і рэкламных буклетаў, плакатаў, прэзентацый “Я ведаю! Я ганаруся!”, а таксама раённы конкурсна-інтэлектуальны анлайн-экспрэс “Моцная армія – моцная Беларусь!”.

20 лютага цімураўскія і валанцёрскія атрады ГА “БРПА” і ГА “БРСМ” уключацца ў раённую акцыю “Памяць застаецца з намі”. Яны арганізуюць працоўныя дэсанты па навядзенні парадку на мемарыялах, помніках і абелісках воінскай славы і прылеглых да іх тэрыторыях. У 14 гадзін навучэнцы Дзятлаўшчыны далучацца да віртуальнага раённага этапу абласнога конкурсу рэкламы “Ёсць такая прафесія – Радзіму абараняць”.

22 лютага ва ўстановах адукацыі раёна пройдуць ваенна-спартыўныя спаборніцтвы і гульні “Ордэн мужнасці” да Дня абаронцаў Айчыны. Таксама юныя дзятлаўчане паўдзельнічаюць у крэатыў-трэйсеры, у час якога павіншуюць з надыходзячым святам ветэранаў піянерскага і камсамольскага руху, Вялікай Айчыннай вайны, воінаў-інтэрнацыяналістаў.

Ірына СТЫРНІК

administrator

Recent Posts

Александр Лукашенко в Бресте поставил задачи на уборочную кампанию

Президент Беларуси Александр Лукашенко во время рабочей поездки в Брест актуализировал задачи для аграриев на…

20 минут ago

У ААТ “Дварэц-Агра” – першыя на Дзятлаўшчыне камбайнеры-тысячнікі!!! (будзе дапоўнена)

Другі год запар ААТ “Дварэц-Агра”, падшэфнае сельгаспрадпрыемства ААТ “Молочный Мир”, трымае пальму першынства на жніве…

1 час ago

Іншаземкі прыжыліся на Дзятлаўшчыне

КСУП “Хвінявічы” славіцца высокімі паказчыкамі ў жывёлагадоўлі, нязменна знаходзячыся ў лідарах раёна па надоях, прывагах…

18 часов ago

Каб “золата” з хлебнай нівы было вышэйшай якасці

Гудуць магутныя машыны, высыпаючы з прычэпаў зярняты. Яны льюцца хуткай плынню, горамі ўзвышаюцца на збожжатаку…

19 часов ago

Вблизи белорусско-литовской границы задержан мужчина с беспилотником

Гродненские пограничники задержали мужчину с беспилотником кустарного производства. Об этом БЕЛТА проинформировали в Госпогранкомитете. Вблизи…

21 час ago

Юрий Караев представил активу Слонимского района нового руководителя

На 30-й внеочередной сессии районного Совета депутатов в должности председателя Слонимского райисполкома утверждён Виталий Шулейко,…

21 час ago