Некаторыя пытанні прысваення прозвішча

Адно з ключавых пытанняў, якія ўзнікаюць пры падачы заявы аб рэгістрацыі шлюбу, – выбар прозвішча будучымі мужам і жонкай.

Гэта асабістае права кожнага, не абмежаванае ніякімі ўмовамі. Муж і жонка па сваім жаданні пры заключэнні шлюбу могуць выбраць прозвішча мужа або жонкі ў якасці іх агульнага прозвішча або захаваць свае дашлюбныя прозвішчы. Як правіла, пры заключэнні шлюбу муж і жонка прымаюць агульнае прозвішча. Гэтым прозвішчам можа быць як прозвішча мужа, так і прозвішча жонкі. Па традыцыі часцей за ўсё жонка пераходзіць на прозвішча мужа. Але нярэдкія выпадкі, калі муж выбірае прозвішча жонкі.

Кіруючыся асабістымі інтарэсамі, сямейнымі традыцыямі, муж або жонка маюць права захаваць пры ўступленні ў шлюб сваё дашлюбнае прозвішча. Таксама муж і жонка або адзін з іх могуць выбраць падвойнае прозвішча. Гэта права дае магчымасць, не расстаючыся са сваім дашлюбным прозвішчам, далучыць да яго прозвішча мужа або жонкі. Калі падвойнае прозвішча жадаюць узяць і муж, і жонка, па іх згодзе вызначаецца, з якога дашлюбнага прозвішча яно будзе пачынацца. Злучэнне больш чым двух прозвішчаў не дапускаецца.

Змена прозвішча пры рэгістрацыі шлюбу з’яўляецца падставай для замены пашпарта. Выбар прозвішча пры ўступленні ў шлюб з’яўляецца важным пытаннем яшчэ і таму, што пры нараджэнні ў мужа і жонкі дзіцяці, прозвішча дзіцяці вызначаецца прозвішчам бацькоў.

Пры падачы бацькамі заявы аб рэгістрацыі нараджэння орган ЗАГС тлумачыць парадак прысваення прозвішча дзіцяці. Пры розных прозвішчах бацькоў дзіцяці прысвойваецца прозвішча маці або бацькі з іх згоды. Калі бацькі не могуць прыйсці да адзінага меркавання, пытанне аб прысваенні прозвішча дзіцяці вырашаецца органам апекі і папячыцельства. Падобныя спрэчкі павінны вырашацца толькі зыходзячы з інтарэсаў дзіцяці.

Прысвоіць дзіцяці падвойнае прозвішча бацькі могуць толькі ў тым выпадку, калі яны абодва ці адзін з іх носіць падвойнае прозвішча.

Святлана ВІНАКУРАВА,
галоўны спецыяліст аддзела ЗАГС Дзятлаўскага райвыканкама

administrator

Recent Posts

МВД объявляет творческий конкурс, посвященный 110-летию милиции Беларуси!

Министерство внутренних дел проводит конкурс на лучшие литературное, художественное и музыкальное произведение об органах внутренних…

5 минут ago

Пик лета не прошел? Синоптики рассказали, когда на неделе ожидать главного зноя

Когда на неделе ожидать главного зноя, рассказали БЕЛТА в Республиканском центре по гидрометеорологии, контролю радиоактивного…

11 минут ago

Ирина Журская. Жена спасателя – надежный тыл героя

В рамках областного проекта «Женское лицо спасательного ведомства», инициированного первичной организацией Гродненского областного управления МЧС…

3 часа ago

В Беларуси намолотили более 4,6 млн тонн зерна

В Беларуси намолотили более 4,6 млн т зерна, сообщили БЕЛТА в пресс-службе Министерства сельского хозяйства…

3 часа ago

Рейд со СМИ. Выходные под контролем: дятловские спасатели усилили профилактическую работу на водоемах района

С наступлением жарких выходных многие жители и гости района устремились к водоемам, чтобы спастись от…

3 часа ago

ПРО:Безопасность. Нужно ли отключать мобильный телефон во время сильной грозы?

Во время сильной грозы отключать мобильный телефон полностью не требуется – современные смартфоны безопасны для…

4 часа ago