Нягледзячы на слушную параду “захоўваць грошы ў банку”, многія нашы землякі “арганізоўваюць” у сябе дома таемныя, як ім здаецца, сховішчы для сваіх зберажэнняў, і нярэдка шкадуюць аб гэтым.
Нядаўна суд Дзятлаўскага раёна вынес прысуд двум злодзеям, якія на працягу некалькіх тыдняў кралі грошы ў пенсіянеркі, якой час ад часу дапамагалі па гаспадарцы. Мужчына і яго сужыцелька былі пазбаўлены волі кожны на адзін год з адбываннем пакарання ў папраўчых калоніях ва ўмовах агульнага рэжыму, паколькі яны аплацілі ўрон, нанесены пацярпелай, таксама мужчына павінен заплаціць штраф у памеры 450 рублёў. Абодва злодзеі пройдуць прымусовае лячэнне ад алкагалізму па месцы адбывання пакарання.
Злачынцы поўнасцю прызналі сваю віну і патлумачылі, як рашыліся на крымінальны ўчынак. Спачатку пра тайнік пенсіянеркі (футляр ад танометра з доларамі ЗША) даведалася жанчына. Яна скрала першыя 115 умоўных адзінак, якія перадала для абмену свайму сужыцелю. Затым ужо абодва злодзеі перыядычна ўчынялі крадзяжы і трацілі чужыя грошы на спіртное, прадукты харчавання, паездкі на таксі. Мужчына скарыстаўся магчымасцю і набыў сабе ў салоне мабільнай сувязі тэлефон маркі “Хонар 8S”, коштам 229 беларускіх рублёў. Усяго асуджаныя вынеслі з дома пацярпелай у эквіваленце 3589 беларускіх рублёў па курсе нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь.
Гаспадыня заўважыла прапажу выпадкова, калі ў адзін з дзён вырашыла пералічыць свае зберажэнні, тады і звярнулася па дапамогу да праваахоўнікаў. Адразу ж расказала міліцыі, што падазрае ў крадзяжы сваіх пастаянных памочнікаў, паколькі апошнім часам яны жылі бязбедна, хоць нідзе не працавалі. Аператыўна-следчыя мерапрыемствы пацвердзілі, што бабуля не памылілася. Праваахоўнікам засталося толькі сабраць неабходныя доказы ўчынення злачынства.
Ірына ЗАБЕЛІНА,
памочнік пракурора Дзятлаўскага раёна
Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup
У другой палове дня ў райвыканкаме практычную частку мерапрыемства змяніла пасяджэнне выязной калегіі ўпраўлення культуры…
Член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дэпутат Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў Андрэй Жамойда ў…
Член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дэпутат Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў Андрэй Жамойда наведаў…
Президент Беларуси Александр Лукашенко в интервью французскому журналу Le Point 17 ноября высказался о роли…
Перечень заготовителей и объемы поставок (закупок) сельскохозяйственной продукции и сырья для республиканских государственных нужд на…
Вопрос: Будет ли иметь право на дополнительную профессиональную пенсию в системе профессионального пенсионного страхования (далее…