Пракуратурай Дзятлаўскага раёна за 2020 год і 8 месяцаў 2021 года праведзена праверка і аналіз прычынаў і ўмоваў, што садзейнічаюць траўматызму непаўналетніх, эфектыўнасці і сістэмнасці мераў па іх ухіленні.

Абследавана прыдамавая тэрыторыя шматкватэрных дамоў, якія знаходзяцца на абслугоўванні Дзятлаўскага РУП ЖКГ і жыллёва-будаўнічых кааператываў, ацэнена, наколькі яна адпавядае патрабаванням бяспекі для знаходжання і гульняў дзяцей.

Па звестках цэнтральнай раённай бальніцы, пасля атрымання траўмаў у дварах за 8 месяцаў гэтага года медыцынская дапамога спатрэбілася 6 непаўналетнім, летась – 12.

Штогадовыя тэхнічныя агляды пляцовак прыдамавых тэрыторый  дзяржаўнага жыллёвага фонду на захаванасць, надзейнасць і выяўленне дэфектаў сваімі сіламі праводзяць арганізацыі, якія ажыццяўляюць эксплуатацыю жыллёвага фонду або прадастаўляюць жыллёва-камунальныя паслугі. Пры выяўленні значных недахопаў – спецыялізаваныя арганізацыі.

На дзіцячых пляцоўках канструкцыя і памеры абсталявання павінны быць зручнымі, бяспечнымі, выключаць магчымае траўміраванне дзяцей; рухомыя часткі, калі з’яўляюцца крыніцай небяспекі, – агароджанымі; арэлі – з абмежавальнікамі, якія засцерагаюць ад перакульвання.

На жаль, праверка паказала, што гульнявыя збудаванні на асобных пляцоўках не адпавядалі гэтым патрабаванням, былі неадрамантаванымі, мелі тэхнічныя пашкоджанні.

Недахопы былі на пляцоўках у гарадскім пасёлку Наваельня і горадзе Дзятлаве. Сярод іх – незамацаваныя або зламаныя дошкі; цвікі, якія выступаюць над паверхняй; сапсаваныя арэлі (без дошачак на сядзенні або з незамацаванымі элементамі); парушаныя канструкцыі з небяспечнымі часткамі і выступамі.

Як паказвае практыка, неналежнае ўтрыманне дзіцячых пляцовак нярэдка становіцца прычынай няшчасных выпадкаў, звязаных з траўмаваннем непаўналетніх.

Пракуратурай было вынесена прадстаўленне з патрабаваннем ухіліць выяўленыя недахопы і прывесці ў адпаведны стан дзіцячыя гульнявыя пляцоўкі і збудаванні на дваровых тэрыторыях шматкватэрных жылых дамоў.

Віталій ЮРГО,
намеснік пракурора Дзятлаўскага раёна

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Справа прыватная – карысць агульная. “Фруктовая крама” са зручным для пакупнікоў графікам

Рамін Чабанаў, гаспадар магазіна “Фруктовая крама”, што знаходзіцца па вуліцы Леніна ў горадзе Дзятлаве, родам…

12 часов ago

Выбіраем якасць – купляем сваё. Мэбля для камфорту ад “Пінскдрэў” на любы кашалёк

У горадзе Дзятлаве па вуліцы Слонімскай, 27 працуе фірменны магазін айчыннага вытворцы “Мэбля Пінскдрэў”, які…

12 часов ago

26 ліпеня – Дзень работнікаў гандлю

Паважаныя работнікі і ветэраны галіны гандлю! Прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам! Ваша галіна ўносіць…

12 часов ago

Пытанне – адказ. Заплаціць, застанецца без статуса і гарантый

Пытанне: што чакае маладога спецыяліста, які не выйшаў на работу па размеркаванні? Адказ: такі факт…

13 часов ago

«Пристегнись к безопасности!»

31 июля Госавтоинспекция проведет Единый день безопасности дорожного движения, посвященный пропаганде использования ремней безопасности, детских удерживающих устройств и мотошлемов.…

14 часов ago

Імя на Дошцы гонару. Канстанцін Вінцукевіч: “Да кожнага трэба знайсці падыход”

Звычайны дзень у сельскім выканаўчым камітэце: хтосьці просіць пахадайнічаць аб больш спрыяльным раскладзе аўтобусаў, другі…

1 день ago