Небяспечная “кветачка”

Баршчэўнік Сасноўскага, калісьці завезены з Каўказа, ужо доўгія гады пагражае экалагічнай раўнавазе.

Расліна не толькі акупавала палі і агароды беларусаў, але і перабралася ў лес, дзе змагацца з ёй вельмі складана.

На першы погляд “кветачка” выглядае цалкам бяспечнай, не мае рэзкага паху і спачатку зусім не пячэцца.

Але баршчэўнік вельмі небяспечны: пасля кантакту ў сонечны дзень выклікае фотахімічныя апёкі 1-3 ступені.

Асаблівая небяспека заключаецца ў тым, што, дакрануўшыся да расліны, спачатку нічога не адчувае. Калі своечасова не заўважыць пападання яду на скуру, то потым што-небудзь прадпрымаць бывае позна.

Калі вы дакрануліся да любой часткі баршчэўніка, то адразу неабходна:

— закрыць паражоныя ўчасткі ад уздзеяння сонечных прамянёў мінімум на двое сутак;

— старанна прамыць гэтыя месцы вадой з густой мыльнай пенай;

— апрацаваць спіртам (абястлушчвае скуру, чым аслабляе паражэнне) або слабым растворам марганцоўкі ці прыкласці прымочку з раствору фурацыліну;

— можна памазаць паражоныя ўчасткі сродкам ад апёкаў;

— варта мець на ўвазе, што рэакцыя на кантакт з баршчэўнікам – індывідуальная.

Калі сок баршчэўніка трапіць на скуру і слізістыя вачэй, чалавек можа аслепнуць.

Нават пры невялікім апёку абавязкова наведайцеся ў бліжэйшы медпункт. Калі пашкоджаны вялікія ўчасткі цела, выклікайце хуткую дапамогу.

Выкошваць баршчэўнік варта тры разы за лета, зразаючы асноўнае сцябло да 10 сантыметраў ад зямлі. Каб знішчыць яго, скошванне трэба праводзіць 3-4 гады запар – менавіта столькі не губляе ўсходжасці яго насенне. Катэгарычна не рэкамендуецца касіць мотакасой, трымерам: зялёныя часткі раслін, якія разлятаюцца, могуць патрапіць на скуру. Таксама для барацьбы з баршчэўнікам можна выкарыстаць гербіцыды шырокага спектру дзеяння. Апрацоўку прэпаратам трэба праводзіць у пачатку адрастання расліны, пры фарміраванні першай разеткі лісця. Паўторная апрацоўка – у верасні з інтэрвалам у два тыдні.

Узворванне з наступным шматразовым дыскаваннем дае стабільны эфект толькі пры засеве вызваляемай тэрыторыі высокаканкурэнтнымі відамі-рэкультывантамі (шматгадовыя травы, трава) або пры наступным выкарыстанні для вырошчвання прапашных сельскагаспадарчых культур (бульбы).

Галоўнае ў барацьбе з баршчэўнікам – не дапускаць выспявання насення і яго рассеву. Калі вы ўбачылі непадалёку ад свайго ўчастка баршчэўнік – не палянуйцеся, надзеньце пальчаткі, ахоўныя акуляры і зрэжце суквецце, а затым спаліце яго. Змагацца з ім трэба ўсім разам. Бо калі сёння баршчэўнік прыйшоў у агарод суседа – заўтра ён прыйдзе да вас.

У Дзятлаўскім раёне баршчэўнік Сасноўскага расце на плошчы 3,7 гектара.

Дзмітрый БАЛЬКОЎСКІ,
начальнік Дзятлаўскай раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя

administrator

Recent Posts

«Можем конкурировать». Александр Лукашенко ставит задачу активнее осваивать рынок светодиодных ламп

Беларуси необходимо активнее осваивать рынок светодиодных ламп, для этого есть и кадры, и компетенции. Об…

31 минута ago

Александр Лукашенко в Бресте поставил задачи на уборочную кампанию

Президент Беларуси Александр Лукашенко во время рабочей поездки в Брест актуализировал задачи для аграриев на…

5 часов ago

У ААТ “Дварэц-Агра” – першыя на Дзятлаўшчыне камбайнеры-тысячнікі!!! (будзе дапоўнена)

Другі год запар ААТ “Дварэц-Агра”, падшэфнае сельгаспрадпрыемства ААТ “Молочный Мир”, трымае пальму першынства на жніве…

5 часов ago

Іншаземкі прыжыліся на Дзятлаўшчыне

КСУП “Хвінявічы” славіцца высокімі паказчыкамі ў жывёлагадоўлі, нязменна знаходзячыся ў лідарах раёна па надоях, прывагах…

23 часа ago

Каб “золата” з хлебнай нівы было вышэйшай якасці

Гудуць магутныя машыны, высыпаючы з прычэпаў зярняты. Яны льюцца хуткай плынню, горамі ўзвышаюцца на збожжатаку…

23 часа ago

Вблизи белорусско-литовской границы задержан мужчина с беспилотником

Гродненские пограничники задержали мужчину с беспилотником кустарного производства. Об этом БЕЛТА проинформировали в Госпогранкомитете. Вблизи…

1 день ago