Не верце заезжым «гандлярам»

Перыядычна ў друку з’яўляецца інфармацыя аб абачлівым захоўванні грошай, аб цыганах-падманшчыках, міліцыя пастаянна вядзе прафілактычную работу па папярэджанні махлярстваў і крадзяжоў, аднак жыхары вобласці і раёна па-ранейшаму трапляюцца на падман зламыснікаў.

Падманшчыкі заходзяць у дамы і кватэры даверлівых гаспадароў, прапаноўваючы зрабіць пакупку тавараў, медыцынскія паслугі, прадстаўляючыся спецыялістамі сацыяльных, камунальных, іншых службаў. У выніку прападаюць грошы, упрыгажэнні, прадукты харчавання.

Так, у вёсцы Еленка жанчыны цыганскай нацыянальнасці скралі 230 рублёў, калі пабылі ў хаце і прапанавалі набыць тавары. У вёсцы Драбавічы мужчына-цыган скраў 70 рублёў, прапаноўваючы набыць у яго бензапілу. Гэтых злачынцаў удалося затрымаць. А ў вёсцы Лядзіны да састарэлых жыхароў зайшлі адразу некалькі жанчын, якія прадавалі адзенне. Калі яны пайшлі, гаспадары недалічыліся 1400 рублёў і 300 долараў ЗША. Да гэтага часу затрымаць злачынцаў не ўдалося. Жанчыны-цыганкі зайшла ў хату да жыхаркі вёскі

Дубароўшчына, скралі 500 рублёў. Паведамленне ў міліцыю паступіла, калі гаспадыня заўважыла прапажу грошай, таму затрымаць злачынцаў па гарачых слядах не ўдалося. Пазней іх адшукалі, грошы вярнулі пацярпелай. Злачынкі аказаліся жыхаркамі горада Жлобіна. Ва ўсіх выпадках было ўстаноўлена, што цыганы доўги час знаходзілія ў гэтых і бліжэйшых вёсках, аднак ніхто не паведаміў пра іх у міліцыю.

Пры правядзенні праверкі ўстаноўлена, што цыганкі пры наведванні пажылых грамадзян заходзілі ў двары і хаты, пыталіся, ці не прадаюць гаспадары бульбу, а таксама прапаноўвалі набыць абрусы і хусткі, прасілі папіць вады. На падворак або ў хату заходзілі некалькі цыганак, якія адцягвалі ўвагу гаспадароў, пакуль яшчэ адна ўчыняла крадзеж. Усе злачынствы адбыліся ў першай палове дня, бо злодзеі разлічвалі, што дома будуць не ўсе жыхары.

Ужо ў 2017 годзе цыгане ўчынілі крадзеж з гаспадарчай пабудовы ў вёсцы Дукрава. Першапачаткова яны заходзілі ў жылыя дамы ў вёсцы Мяляхавічы з мэтай скупкі металалому, а дзе не аказалася гаспадароў, учынілі крадзеж. Злачынцам аказаўся мужчына-цыган з Баранавіцкага раёна.

Дзятлаўская міліцыя просіць жыхароў раёна быць абачлівымі. Калі невядомыя людзі прапаноўваюць вам тавары, паслугі, паведамляюць, што ў вас сурокі ці ў краіне адбываецца рэформа грошай і вам дапамогуць іх памяняць, або яны могуць прадаць цуда-лекі, медыцынскую тэхніку практычна дарма — не верце. Таксама зламыснікі могуць назвацца сацыяльнымі работнікамі, супрацоўнікамі якой-небудзь дзяржаўнай установы. У такіх выпадках дапамогуць наступныя парады:

— не пускайце незнаёмых у хату;
— калі яны ўсё ж увайшлі, патэлефануйце родным або суседзям, каб і яны прыйшлі да вас, прысутнічалі пры сустрэчы;
— патэлефануйце ў арганізацыю, супрацоўнікамі якой назваліся візіцёры;
— не пакідайце нечаканых гасцей адных у пакоі;
— не саромейцеся праверыць іх дакументы, запісаць даныя пашпартоў;
— патлумачце сваім дзецям, састарэлым бацькам, што не варта давяраць усім, хто стукае ў дзверы.

Міліцыя пераканаўча просіць жыхароў раёна пры з’яўленні ў населеным пункце цыганоў, падазроных асобаў, машын з нумарамі іншых рэгіёнаў Беларусі або без рэгістрацыйных знакаў неадкладна паведаміць пра гэта па тэлефонах: 102, 2-15-34. Ананімнасць гарантуем.

А. КАШКО,
часова выконваючы абавязкі начальніка крымінальнага вышуку АУС Дзятлаўскага райвыканкама

administrator

Recent Posts

Отвечает участковый. Кибербезопасность: основные правила

Вопрос: какая существует защита от кибермошенников? Отвечает участковый инспектор милиции Игорь Сокольник: – Кибербезопасть –…

5 часов ago

Прамая лінія і прыём грамадзян

4 чэрвеня з 11 да 12 гадзін намеснік начальніка ўпраўлення Дэпартамента фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага…

5 часов ago

Праект “Жамчужыны зямлі Дзятлаўскай”. Марыя Лішык: “Маладому пакаленню – дабрыні ў душы”

Чарговым прыпынкам “аўтаклуба” сектара нестацыянарнага абслугоўвання насельніцтва раённага Цэнтра культуры і народнай творчасці стала вёска…

5 часов ago

Танцуй, гуляй, “Зецельскі фэст”!

Арганізатары свята сямейнага адпачынку падрыхтавалі для гасцей шмат прыемных сюрпрызаў, якія не канчаліся да позняга…

15 часов ago

Вячэрняя забаўляльная праграма: песні, рыцарскія баі, палёт на паветраным шары

Наталля АВЯРЧУК Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga #нашелучшее #нашалепшае

16 часов ago