Не пагаршай сваё становішча

У гэтым годзе падраздзяленнем Следчага камітэта на тэрыторыі Дзятлаўскага раёна распачата 3 крымінальныя справы па фактах аказання супраціўлення і прымянення гвалту грамадзянамі ў дачыненні да супрацоўнікаў органаў унутраных спраў пры выкананні імі сваіх абавязкаў.
Апошні з выпадкаў, калі жыхар Дзятлава прыйшоў у аддзел унутраных спраў райвыканкама, каб сустрэцца з участковым інспектарам міліцыі. Знаходзячыся ў фае ўстановы, ён наўмысна з помсты напаў на малодшага ўчастковага інспектара міліцыі аддзялення аховы правапарадку і прафілактыкі, нанёс яму адзін удар рукой у вобласць твару. За гэты ўчынак у сукупнасці са здзейсненымі раней правапарушэннямі мужчыну цяпер пагражае да 4 гадоў пазбаўлення волі.
Сёлета ў нашым раёне 41 грамадзянін прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці за невыкананне законных патрабаванняў ахоўнікаў правапарадку. Часта грамадзяне, якія здзейснілі не такія значныя правапарушэнні, на законныя патрабаванні супрацоўнікаў аддзела ўнутраных спраў адказваюць агрэсіяй, адмаўляюцца іх выконваць. Многія не задумваюцца аб наступствах і часам не падазраюць, якое пакаранне за гэта чакае, аднак няведанне не вызваляе ад адказнасці. Варта нагадаць, што супрацоўнікі органаў унутраных спраў пры выкананні службовых абавязкаў з’яўляюцца прадстаўнікамі ўлады і знаходзяцца пад асаблівай абаронай дзяржавы. За замах або пагрозу замаху на іх жыццё, здароўе, маёмасць, гонар і годнасць грамадзянін панясе адміністрацыйную або крымінальную адказнасць (да 7 гадоў пазбаўлення волі). Акрамя таго, да асобаў, якія ўчынілі падобныя дзеянні, супрацоўнікі міліцыі маюць права прымяняць як фізічную сілу, так і спецыяльныя сродкі.
У дадзеным пытанні пазіцыя галоўнага ўпраўлення ўласнай бяспекі Міністэрства ўнутраных спраў бескампрамісная: ні адзін такі выпадак не павінен заставацца без пакарання, кожнаму факту замаху на супрацоўніка органаў унутраных спраў даецца прынцыповая ацэнка.

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Справа прыватная – карысць агульная. “Фруктовая крама” са зручным для пакупнікоў графікам

Рамін Чабанаў, гаспадар магазіна “Фруктовая крама”, што знаходзіцца па вуліцы Леніна ў горадзе Дзятлаве, родам…

1 день ago

Выбіраем якасць – купляем сваё. Мэбля для камфорту ад “Пінскдрэў” на любы кашалёк

У горадзе Дзятлаве па вуліцы Слонімскай, 27 працуе фірменны магазін айчыннага вытворцы “Мэбля Пінскдрэў”, які…

1 день ago

26 ліпеня – Дзень работнікаў гандлю

Паважаныя работнікі і ветэраны галіны гандлю! Прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам! Ваша галіна ўносіць…

1 день ago

Пытанне – адказ. Заплаціць, застанецца без статуса і гарантый

Пытанне: што чакае маладога спецыяліста, які не выйшаў на работу па размеркаванні? Адказ: такі факт…

1 день ago

«Пристегнись к безопасности!»

31 июля Госавтоинспекция проведет Единый день безопасности дорожного движения, посвященный пропаганде использования ремней безопасности, детских удерживающих устройств и мотошлемов.…

1 день ago

Імя на Дошцы гонару. Канстанцін Вінцукевіч: “Да кожнага трэба знайсці падыход”

Звычайны дзень у сельскім выканаўчым камітэце: хтосьці просіць пахадайнічаць аб больш спрыяльным раскладзе аўтобусаў, другі…

2 дня ago