Напярэдадні 79-й гадавіны вызвалення горада Дзятлава ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў прайшла акцыя, прысвечаная гэтай падзеі і Году міру і стварэння.
У ёй прыняў удзел працоўны калектыў райвыканкама на чале са старшынёй Андрэем Садоўскім, кіраўнікі арганізацый і прадпрыемстваў раёна. Удзельнікі мерапрыемства наведалі месцы, звязаныя з гісторыяй Вялікай Айчыннай вайны, ушанавалі памяць загінулых землякоў, усклалі кветкі да помнікаў, а затым сплавіліся на байдарках па рацэ Шчара.
Першым пунктам маршруту стаў помнік загінулым чырвонаармейцам паблізу вёскі Кляшчы, дзе невялікі атрад пад кіраўніцтвам Міхаіла Лебедзева ў 1941 годзе прыняў няроўны бой з фашыстамі, абараняючы падыходы да горада Дзятлава. Астанкі загінулых герояў былі перапахаваны каля абеліска Славы, на месцы бою ўсталяваны памятны знак.
Затым экскурсавод Алена Абрамчык і старшыня Парэцкага сельвыканкама Аляксандр Ядэйка нагадалі прысутным трагічную гісторыю вёскі Вялікая Воля, якая тройчы трапляла пад карніцкія аперацыі і нарэшце была знішчана цалкам разам з жыхарамі, успаміны відавочцы, які выжыў і данёс гэты аповед да сучаснікаў. Праз дарогу ад гэтага помніка, да якога ў знак смутку і пашаны ўсклалі кветкі ўдзельнікі акцыі, на месцы расстрэлу мірных жыхароў Дзятлаўскі лясгас устанавіў драўляную кампазіцыю, якая нагадвае аб трагедыі.
Гісторыя Трахімавічаў – яшчэ адна незагойная рана на целе дзятлаўскай зямлі. Тут былі расстраляны нямецка-фашысцкімі захопнікамі 142 мірныя жыхары (па ўдакладненых звестках – 150 чалавек). Быццам адушаўлёны, помнік, выразна перадае ўвесь боль і горыч ваеннага ліхалецця, ён быў устаноўлены тут у 90-я гады мінулага стагоддзя. Старшыня Казлоўшчынскага сельвыканкама Вадзім Бялятка расказаў, што тыя жудасныя падзеі дагэтуль жывуць у памяці людзей, а месца ўшаноўваецца мясцовымі жыхарамі і школьнікамі. Для ўсіх, хто захоча падрабязней даведацца пра падзеі, звязаныя з гэтымі месцамі, устаноўлены інфармацыйныя таблічкі з QR-кодамі.
Прысутныя ўсклалі кветкі да помнікаў і прыбылі да вёскі Чарлёнка, адкуль стартаваў сплаў на байдарках. Загадчык сектара спорту і турызму райвыканкама Дзмітрый Ёда правёў інструктаж па тэхніцы бяспекі, пажадаў добрай дарогі і новых уражанняў.
Стартавалі 12 экіпажаў, якія прайшлі водным шляхам па тэрыторыі Дзятлаўскага раёна і фінішавалі ў вёсцы Малая Воля – яшчэ адным знакавым месцы ў трагічнай гісторыі нашай малой радзімы.
Таксама памятныя мерапрыемствы да гадавіны вызвалення горада Дзятлава ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў прайшлі з удзелам грамадскіх арганізацый, працоўных калектываў, навучэнцаў раёна каля помнікаў, прысвечаных падзеям Вялікай Айчыннай вайны.
Наталля АВЯРЧУК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
Першы ў гэтым годзе восеньскі кірмаш па вуліцы Слонімскай райцэнтра прайшоў 3 кастрычніка і парадаваў…
Восень пафарбавала дрэвы ў жоўты і барвовы колеры, ціха падае лісце, радуюць яркія астры і…
Президент Беларуси Александр Лукашенко подтвердил приверженность интеграции прежде всего на постсоветском пространстве. Соответствующие заявления он…
Немец Франц Райндль избран новым президентом Международной федерации хоккея (IIHF), сообщает БЕЛТА со ссылкой на…
Па добрай традыцыі на Дзятлаўшчыне аднымі з першых прышчапляюцца і падаюць прыклад іншым працоўным калектывам…
Нядаўна аўтапарк раённага Цэнтра па забеспячэнні дзейнасці бюджэтных і іншых арганізацый папоўніўся новым аўтобусам МАЗ…