Няспраўная электрычная праводка або бытавыя прыборы часта становяцца прычынай пажару.

Каб засцерагчы сябе і сваіх блізкіх, зберагчы жыццё, здароўе і маёмасць, выконвайце рэкамендацыі па прафілактыцы пажарнай бяспекі пры эксплуатацыі электрычных прыбораў і праводкі:

– прымяняйце засцерагальнікі з калібраванымі плаўкімі ўстаўкамі, аўтаматычныя выключальнікі або прылады ахоўнага адключэння;

– не выкарыстоўвайце самаробныя электрычныя прыборы, асабліва электранагравальныя, не прымяняйце самаробныя падаўжальнікі. Давярайце рамонт электратэхнікі толькі кваліфікаваным спецыялістам;

– не дапускайце перагрузкі электрычнай праводкі;

– не пакідайце без нагляду ўключаныя ў сетку электрапрыборы (акрамя тых выпадкаў, калі гэта неабходна);

– помніце, што моцна нагрэтыя колбы электрычных лямпачак вельмі небяспечныя. Размяшчайце іх так, каб яны не дакраналіся да згаральных паверхняў;

– не сушыце рэчы на электрычных награвальніках, асабліва тых, якія маюць адкрытыя награвальныя элементы.

Вячаслаў ПЯТРАШ,

дзяржаўны інспектар па энергетычным і газавым наглядзе

Андрэй ГОМАН,
намеснік галоўнага інжынера Дзятлаўскага РЭС

Фота з адкрытых крыніц

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
Хто атрымае выплаты да Дня перамогі?
Проведите выходные в безопасности
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026

Похожие публикации