Навошта мяняць чэкі “Маёмасць” на акцыі?

Імянныя прыватызацыйныя чэкі “Маёмасць” – гэта дзяржаўныя каштоўныя паперы. Яны ўяўляюць сабой надрукаваныя на паперы бланкі (сертыфікаты) з выявай Мірскага замка і надпісам “Маёмасць”.

Заканадаўча былі вызначаны тэрміны іх афармлення і выдачы– да 31 снежня 1996 года і да 1 ліпеня 1997 года адпаведна. Магчыма некаторыя грамадзяне да цяперашняга часу не паспелі аформіць чэкі “Маёмасць”. Іх абмен на акцыі беларускіх прадпрыемстваў ідзе да гэтуль. Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 24 жніўня 2022 года № 546 тэрмін звароту чэкаў “Маёмасць” падоўжаны па 31 снежня 2025 года.

Сёння чэкамі “Маёмасць” можна распарадзіцца наступным чынам:

— абмяняць іх на акцыі прадпрыемстваў праз адасобленыя падраздзяленні ААТ “ААБ Беларусбанк”;

— падарыць або завяшчаць блізкаму сваяку, каб ужо той, у сваю чаргу, мог абмяняць чэкі на акцыі.

Распарадзіцца чэкамі “Маёмасць” можа толькі іх уладальнік, пазначаны ў сертыфікаце. Пры абмене чэкаў на акцыі адкрытых акцыянерных таварыстваў грамадзяне Рэспублікі Беларусь маюць права выкарыстоўваць чэкі, выдадзеныя ім асабіста, а таксама атрыманыя па дагаворах дарэння і (або) па спадчыне ад блізкіх сваякоў (бацькоў, дзяцей, мужа і жонкі, родных братоў і сясцёр, унукаў, бабкі, дзеда, бацькоў мужа ці жонкі) пры ўмове, што дорацца (атрымоўваюцца  ў спадчыну) толькі чэкі, выдадзеныя гэтым асобам, але ў суме не больш за 250 чэкаў “Маёмасць” на працягу ўсяго перыяду бязвыплатнай прыватызацыі.

Калі вы страцілі сам сертыфікат, яго можна аднавіць, звярнуўшыся ў банк, паколькі даныя аб чэках і іх уладальніках захоўваюцца ў ААТ “ААБ Беларусбанк”.

Для абмену чэкаў “Маёмасць” на акцыі прадпрыемстваў праз банк неабходна:

— прыйсці ў любое падраздзяленне банка, якое іх мяняе на акцыі паводле спісу прыватызуемых прадпрыемстваў, акцыі якіх абменьваюцца на чэкі “Маёмасць”. Удакладніць інфармацыю аб такіх падраздзяленнях можна на сайце ААТ “ААБ Беларусбанк” (https://belarusbank.by/ru/fizicheskim_licam/33357/28809/1776) або па тэлефоне 147;

— прад’явіць пашпарт (іншы дакумент, які сведчыць асобу) і чэкі (сертыфікаты “Маёмасць”);

— выбраць прадпрыемства са спісу, які можна папрасіць у работнікаў банка або скачаць з сайта ААТ “ААБ Беларусбанк” (https://belarusbank.by/ru/fizicheskim_licam/33357/28809/1776).

Інфармацыю, ці выплачвае прадпрыемства дывідэнды, можна даведацца на Адзіным партале фінансавага рынку (https://epfr.gov.by/organizations/).

Таксама варта памятаць, што абмен чэкаў “Маёмасць” прадугледжвае норму абмену: у большасці выпадкаў мяняюць адзін чэк на адну акцыю, але па некаторых прадпрыемствам за адну акцыю з вас возьмуць 3-4 чэкі, а то і больш;

— аформіць дакументы (дагавор, плацежнае даручэнне на пералічэнне чэкаў “Маёмасць”).

Праз некаторы час на ваш адрас прыйдзе выпіска па рахунку “дэпо”, якая пацвярджае наяўнасць у вас акцый.

Набываючы акцыі, грамадзянін становіцца акцыянерам адпаведнага акцыянернага таварыства і згодна з заканадаўствам надзяляецца правам на ўдзел у кіраванні таварыствам, атрыманне інфармацыі аб дзейнасці прадпрыемства, а таксама продаж, дарэнне і атрыманне ў спадчыну акцый. Зрэшты, калі вас цікавяць грошы, вы можаце прадаць акцыі праз прафесійнага ўдзельніка рынку каштоўных папер у гандлёвай сістэме ААТ “Беларуская валютна-фондавая біржа”.

Аддзел эканомікі Дзятлаўскага райвыканкама

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#экономика

administrator

Recent Posts

22 июня в Дятлово состоится митинг-реквием

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

3 часа ago

С 19 июня за борщевик и золотарник на участке будет грозить штраф до 10 базовых величин

Новые нормы закреплены в Кодексе об административных правонарушениях. В первую очередь речь идёт о борщевике…

5 часов ago

«Ночь провели спокойно». Медики о состоянии пострадавших в Брянской области пациентов

Состояние всех пострадавших в Брянской области пациентов после первой проведенной в учреждениях здравоохранения Минска ночи…

6 часов ago

Первый укос трав проведен в Беларуси на 85% запланированных площадей

В Беларуси скошено трав первым укосом на площади 1200 тыс. га, что составляет 85% от…

6 часов ago

О результатах контроля за работой УКСа по выполнению им функций заказчика

Комитетом государственного контроля Гродненской области при проверке одного из районных управлений капитального строительства, выполняющего функции…

6 часов ago

Александр Лукашенко в ходе рабочей поездки в Узденский район ознакомится с развитием племенного животноводства

Президент Беларуси Александр Лукашенко в ходе рабочей поездки в Узденский район Минской области ознакомится с…

7 часов ago