Беларускі ручнік – гэта не проста элемент побыту, а сапраўдная энцыклапедыя народнай культуры, якая захоўвае ў сабе глыбокі сэнс, традыцыі і духоўныя каштоўнасці нашых продкаў.
Захаванню гэтай спадчыны спрыяе краязнаўча-этнаграфічны куток “Гэта наша гісторыя” Хвінявіцкай сельскай бібліятэкі-клуба. Тут сабрана калекцыя аўтэнтычных ручнікоў, перададзеных жыхарамі вёскі.
У межах дзейнасці бібліятэкі-клуба праводзяцца тэматычныя мерапрыемствы, якія раскрываюць багатую культурную спадчыну беларусаў. Гэта і эмацыйнае падарожжа ў свет традыцыйнага беларускага побыту “Хатка з матчынай душою”, калі ў адмыслова аформленай прасторы бібліятэкі наведвальнікі знаёмяцца з прадметамі хатняга ўжытку, ручнікамі, посудам, абрадавай атрыбутыкай. Гучаць аповеды пра матчыну ласку, сямейныя каштоўнасці, ролю жанчыны ў захаванні духоўнай культуры.
Краязнаўчы куфэрак “Нашы святы, традыцыі і абрады” – гэта цыкл сустрэч, удзельнікі якіх даведваюцца пра Купалле, Каляды, Дзяды, Масленіцу, Вялікдзень, а таксама пра мясцовыя традыцыі, якія перадаюцца з пакалення ў пакаленне. Падчас мерапрыемстваў выкарыстоўваюцца аўтэнтычныя песні, гульні, элементы народнага строю і дэкору. Дзеці і дарослыя маюць магчымасць не толькі паслухаць, але і паўдзельнічаць у абрадах, што робіць сустрэчы жывымі і запамінальнымі.
Алена АПАНАСІК,
бібліятэкар Хвінявіцкай сельскай бібліятэкі-клуба
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
Пытанне: якая адказнасць прадугледжана за незаконнае адабранне або прыняцце ў залог дакументаў? Адказвае ўчастковы інспектар…
Президент Беларуси Александр Лукашенко поздравил педагогических работников с профессиональным праздником - Днем учителя. Об этом…
Помочь тем, кто нуждается в заботе, познакомиться с профессией спасателя и найти друзей среди юных…
Уважаемые учителя, преподаватели и ветераны педагогического труда! От имени Совета Республики Национального собрания Республики Беларусь и…
Залатая восень прыйшла з цэлым букетам выдатных святаў, пачэснае месца сярод якіх займае Дзень настаўніка…
Віншуем вас з Днём настаўніка – святам тых, для каго сэнсам жыцця стала служэнне высакароднай…