У сучасным свеце, дзе інфармацыя становіцца ключом да поспеху, роля бібліятэк выходзіць далёка за рамкі простага захоўвання кніг. Новаяльнянская гарпасялковая бібліятэка-цэнтр стасункаў і інфармацыі актыўна працуе над папулярызацыяй сацыяльна значнай літаратуры, дапамагаючы жыхарам пасёлка знаходзіць адказы на важныя пытанні.

У гэтым годзе ўжо наведалі Новаяльнянскую сярэднюю школу імя А. А. Шаўчук, дзе правялі знаёмства з кнігамі. Завіталі да супрацоўнікаў аддзялення паштовай сувязі, ладзілі для іх агляд “Для вас – беларуская кніга”, прапанавалі творы Андрэя Мукавозчыка, Ганны Чыж-Літаж, Ганны Альхоўскай, Людмілы Кебіч і іншых.

Менавіта сваё часта аказваецца самым каштоўным, таму што гэта наша гісторыя, напісаная відавочцамі. Нам ёсць чым   ганарыцца, у тым ліку сваёй літаратурнай спадчынай, адкрываць яе для сябе зноў і зноў.  

Галіна  МАЕЎСКАЯ,
загадчыца  Новаяльнянскай  гарпасялковай бібліятэкі-цэнтра стасункаў і інфармацыі

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#нашелучшее #нашалепшае 

Похожие публикации