Рэспубліканскім органам дзяржаўнага кіравання і іншым дзяржаўным арганізацыям, падпарадкаваным ураду, мясцовым выканаўчым і распарадчым органам, іншым арганізацыям рэкамендавана правесці суботнікна добраахвотнай аснове. Ён можа праходзіць на рабочых месцах. Таксама арганізацыі могуць ажыццявіць азеляненне, добраўпарадкаванне і прывядзенне ў належны стан аб’ектаў і тэрыторый населеных пунктаў, знакавых аб’ектаў, гісторыка-культурных каштоўнасцей, мемарыяльных комплексаў, месцаў баявой і воінскай славы, пахаванняў воінаў і партызан часоў Вялікай Айчыннай вайны.
З грашовых сродкаў, заробленых ад правядзення асенняга суботніка, 50 працэнтаў пойдуць на будаўніцтва Нацыянальнага гістарычнага музея Беларусі і стварэнне яго пастаяннай экспазіцыі.Яшчэ 50 працэнтаў застануцца ў распараджэнні аблвыканкамаў (напрыклад, Гродзенскімаблвыканкамам яны будуць накіраванына добраўпарадкаванне тэрыторыі Свята-Успенскага Жыровіцкага манастыра і аграгарадка Жыровічы Слонімскага раёна як духоўнага цэнтра Беларусі для праваслаўных вернікаў).
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga