У аддзеле абслугоўвання і інфармацыі Дзятлаўскай раённай бібліятэкі прайшло чарговае пасяджэнне аматарская аб’яднання “Праменьчык” з наведвальнікамі аддзялення сацыяльнай рэабілітацыі, абілітацыі інвалідаў, якія з’яўляюцца яго ўдзельнікамі.

Супрацоўнікі бібліятэкі падрыхтавалі сапраўдны навагодні карнавал “Прыгоды пад Новы год у бібліятэцы”. У святочнай зале панавала атмасфера чараўніцтва і радасці. У пачатку мерапрыемства з’явілася Баба Яга, якая адразу ж узняла настрой сваімі жартоўнымі прыгодамі. Побач з ёй таямнічая Кікімара дадала святу нотку казачнай загадкавасці. Снягурка вітала ўсіх усмешкай і цеплынёй. І, вядома, галоўны герой свята – Дзед Мароз, які прынёс удзельнікам добрыя пажаданні і салодкія пачастункі.

Свята стала сапраўдным падарункам для прысутных: гучалі песні, жарты, конкурсы і танцы. Усе атрымалі не толькі святочныя эмоцыі, але і адчуванне адзінства, падтрымкі і сяброўства.

Новы год у бібліятэцы – гэта не толькі кнігі, але і жывыя эмоцыі, сяброўства і веры ў цуды.
Святлана МАГЕРА,
загадчыца аддзела абслугоўвання і інфармацыі
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga