Навіны бібліятэкі. Ну хто не любіць лялечны тэатр!

Лялечны тэатр – адно з самых любімых відовішчаў дзяцей дашкольнага і малодшага школьнага ўзросту.

Ён прыцягвае сваёй яркасцю, маляўнічасцю, дынамікай. Незвычайнасць відовішча захоплівае, пераносіць у асаблівы, займальны свет, дзе ўсё незвычайнае, усё магчыма.

На базе Дзятлаўскай раённай бібліятэкі дзейнічае лялечны тэатр “ЧытайКа”. Стварыць тэатр аказалася не так проста. Галоўнае ў гэтай справе – лялькі. Па інтэрнэце знайшлі іх у майстра-самавучкі ў Пермскім краі  – і не прагадалі. Лялькі атрымаліся прыгожыя.

Падрыхтоўка спектакля стала займальным працэсам: выбар казкі для пастаноўкі, чытанне ўслых, падбор музыкі, размеркаванне роляў, правядзенне рэпетыцый. Зрабілі дэкарацыі да казак, кожны абраў сабе ролю па душы. І працэс пайшоў… “Рукавічка”, “Як звяры мішку разбудзілі”, “Як зайчык-хвалько хацеў стаць чытачом бібліятэкі” і іншыя.

А каб павялічыць аўдыторыю гледачоў, стварылі бібліятэчны тэлеканал “У гасцях у казкі”, які пастаянна папаўняецца. Яго можна наведаць на YouTube-канале нашай установы.

Але асноўныя гледачы, вядома ж, нашы сябры – дзеці. Яны заўсёды з захапленнем наведваюць прадстаўленні. Пасля спектакля бібліятэкары прапануюць ім узяць у рукі лялькі і пабыць акцёрамі, пагуляць і пафантазіраваць.

Мы запрашаем усіх жадаючых наведаць нашы лялечныя спектаклі.

Алена ВЯЛІЧКА,
бібліятэкар аддзела абслугоўвання і інфармацыі

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Александр Лукашенко в Бресте поставил задачи на уборочную кампанию

Президент Беларуси Александр Лукашенко во время рабочей поездки в Брест актуализировал задачи для аграриев на…

2 часа ago

У ААТ “Дварэц-Агра” – першыя на Дзятлаўшчыне камбайнеры-тысячнікі!!! (будзе дапоўнена)

Другі год запар ААТ “Дварэц-Агра”, падшэфнае сельгаспрадпрыемства ААТ “Молочный Мир”, трымае пальму першынства на жніве…

3 часа ago

Іншаземкі прыжыліся на Дзятлаўшчыне

КСУП “Хвінявічы” славіцца высокімі паказчыкамі ў жывёлагадоўлі, нязменна знаходзячыся ў лідарах раёна па надоях, прывагах…

20 часов ago

Каб “золата” з хлебнай нівы было вышэйшай якасці

Гудуць магутныя машыны, высыпаючы з прычэпаў зярняты. Яны льюцца хуткай плынню, горамі ўзвышаюцца на збожжатаку…

20 часов ago

Вблизи белорусско-литовской границы задержан мужчина с беспилотником

Гродненские пограничники задержали мужчину с беспилотником кустарного производства. Об этом БЕЛТА проинформировали в Госпогранкомитете. Вблизи…

23 часа ago

Юрий Караев представил активу Слонимского района нового руководителя

На 30-й внеочередной сессии районного Совета депутатов в должности председателя Слонимского райисполкома утверждён Виталий Шулейко,…

23 часа ago