Адным з галоўных напрамкаў у дзейнасці Дварэцкай сельскай бібліятэкі сямейнага чытання традыцыйна застаецца краязнаўчая работа.
Сёлета бібліятэка арганізавала шмат цікавых і значных мерапрыемстваў. У час фотакросу выхаднога дня “#Я – падарожнік… Я – краязнаўца” ўдзельнікі мелі магчымасць адкрыць для сябе новыя краявіды і адчуць прыгажосць роднай зямлі. Анлайн-рэпартаж “Ішла вайна па родным краі” быў прысвечаны трагічным падзеям Дварэцкага гета, ён стаў важным напамінам пра жахі вайны і неабходнасць захавання гістарычнай памяці. З фотаздымкамі і аповедамі пра славутых продкаў, чыя дзейнасць пакінула глыбокі след у гісторыі Дварца, зрабіўшы яго адным з культурных і духоўных цэнтраў рэгіёна, пазнаёміў карыстальнікаў анлайн-рэпартаж “Дварэцкаму роду няма зводу”.
Зямля наша захавала шмат маўклівых сведкаў мінулых падзей. Асаблівае месца займае Свята-Пакроўская царква, гісторыя якой пачынаецца яшчэ ў XV стагоддзі. Менавіта ёй быў прысвечаны анлайн-рэпартаж “Духоўная спадчына”. Краязнаўчая дзейнасць бібліятэкі – гэта жывая сувязь пакаленняў, магчымасць для кожнага адчуць сябе часткай вялікай гісторыі сваёй малой радзімы.
Алена КАЗЛОВА,
бібліятэкар Дварэцкай сельскай бібліятэкі сямейнага чытання
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
Белорусские аграрии намолотили 4 млн т зерна. Об этом сообщили БЕЛТА в пресс-службе Министерства сельского…
Прыхаджане касцёла Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Дзятлаве ўшанавалі памяць 11 сясцёр-назарэтанак, якія па-мучаніцку загінулі…
Пад такім дэвізам з 1 жніўня ў акцыю “Збяром дзяцей у школу” ўключаецца Беларускае Таварыства…
Мечтаешь примерить белое платье и почувствовать себя невестой, даже если до свадьбы ещё далеко? Или…
У аздараўленчым летніку “Вясёлая планета” Дварэцкай сярэдняй школы прайшоў тэматычны дзень “Закон, бяспека і паспяховы…
В Беларуси с 1 августа выросло пособие по уходу за пожилым человеком старше 80 лет…