Навіны бібліятэкі. Голас мінулага: сведчанні вайны

Сёлета мы святкавалі 80-годдзе Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Вынікам даследаванняў, пошукавай дзейнасці Дзятлаўскай раённай бібліятэкі стала база даных “Апаленая памяць Дзятлаўскага раёна”.

У аснову яе пакладзены матэрыялы раённай газеты “Перамога”, дзе на працягу больш як шасці дзесяцігоддзяў друкаваліся ўспаміны відавочцаў ваенных падзей; краязнаўчыя даследаванні пра гісторыю Дзятлаўшчыны; гісторыі простых людзей, якія страцілі родных і суседзяў.

Таксама шырока выкарыстоўваліся літаратурныя крыніцы з фондаў раённай бібліятэкі:  кнігі па гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, дзе апісваліся карныя аперацыі на тэрыторыі Беларусі; краязнаўчыя зборнікі, прысвечаныя нашаму раёну; мемуарная літаратура – успаміны ўдзельнікаў вайны, партызан, жыхароў, якія перажылі трагедыі.

База змяшчае звесткі пра восем населеных пунктаў раёна, якія былі цалкам ці часткова знішчаны, асабістыя гісторыі людзей, якія перажылі гэту трагедыю, фотаздымкі – як архіўныя, так і сучасныя, што адлюстроўваюць жыццё да вайны і пасля яе, помнікаў і мемарыяльных знакаў, усталяваных на месцах знішчаных вёсак.

База “Апаленая памяць Дзятлаўскага раёна” не з’яўляецца завершаным праектам – будзе папаўняцца новымі звесткамі і крыніцамі.

Размешчана яна на сайце Дзятлаўскай раённай бібліятэкі  https://dyatlovolib.by/  і знаходзіцца ў адкрытым доступе.

Вольга БОЙКА,
дырэктар Дзятлаўскай раённай бібліятэкі

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Выязная калегія ўпраўлення культуры Гродзенскага аблвыканкама праходзіць на Дзятлаўшчыне

У другой палове дня ў райвыканкаме практычную частку мерапрыемства змяніла пасяджэнне выязной калегіі ўпраўлення культуры…

3 часа ago

Андрэй Жамойда правёў прыём грамадзян у Дзятлаве

Член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дэпутат Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў Андрэй Жамойда ў…

3 часа ago

Работы на фінішнай прамой

Член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дэпутат Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў Андрэй Жамойда наведаў…

3 часа ago

«От нас кое-что зависит». Лукашенко высказался о роли Беларуси в структуре европейской безопасности

Президент Беларуси Александр Лукашенко в интервью французскому журналу Le Point 17 ноября высказался о роли…

4 часа ago

В Беларуси установлен перечень заготовителей и объемы закупок сельхозпродукции для госнужд на 2027 год

Перечень заготовителей и объемы поставок (закупок) сельскохозяйственной продукции и сырья для республиканских государственных нужд на…

4 часа ago

Спрашивали? Отвечаем…

Вопрос: Будет ли иметь право на дополнительную профессиональную пенсию в системе профессионального пенсионного страхования (далее…

4 часа ago