У аграгарадку Хвінявічы прайшла вахта памяці ў рамках раённай акцыі “Ад помніка да помніка”, прысвечанай Вялікай Перамозе і 75-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
Напачатку з прывітальным словам да ўсіх прысутных звярнуўся першы намеснік начальніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі Дзятлаўскага райвыканкама Юрый Бортнік. Выказаўшы словы вялікай павагі тым, хто праліваў сваю кроў на палях бітваў, Юрый Канстанцінавіч падкрэсліў важнасць захавання памяці аб іх подзвігах. Затым да прысутных звярнуўся старшыня Парэцкага сельвыканкама Аляксандр Ядэйка, а айцец Аляксей, настаяцель Накрышскага Барыса-Глебскага храма, правёў літургію па загінуўшых.
Навучэнцы Хвінявіцкага дзіцячага сада-сярэдняй школы чыталі вершы і выказвалі словы падзякі тым, хто змагаўся за Радзіму і перамог. Памяць загінуўшых ушанавалі хвілінай маўчання.
У гэты святочны дзень адзінаццаць навучэнцаў першага і другога класаў мясцовай школы ўступілі ў рады грамадскага аб’яднання “Беларуская рэспубліканская піянерская арганізацыя”.
Пасля гэтага ўсе прысутныя ўсклалі кветкі да помніка загінуўшым землякам у гады Вялікай Айчыннай вайны.
Жанна БУДЗЕВIЧ
Президент Беларуси Александр Лукашенко 3 августа заслушал доклад министра по чрезвычайным ситуациям Вадима Синявского. Об…
Президент Беларуси Александр Лукашенко заслушал доклад министра сельского хозяйства и продовольствия Юрия Горлова. Об этом…
Минск лидирует среди зарубежных направлений для городского туризма россиян. Об этом сообщает БЕЛТА со ссылкой…
Спецыялісты сектара нестацыянарнага абслугоўвання насельніцтва раённага Цэнтра культуры і народнай творчасці павіншавалі з 80-гадовым юбілеем…
Министерство внутренних дел проводит конкурс на лучшие литературное, художественное и музыкальное произведение об органах внутренних…
Когда на неделе ожидать главного зноя, рассказали БЕЛТА в Республиканском центре по гидрометеорологии, контролю радиоактивного…