Наведайце фотавыставу!

У Казлоўшчынскай гарпасялковай бібліятэцы-цэнтры агульнадаступнай інфармацыі рэалізуецца фотапраект “Малая радзіма на старых фотаздымках”, дзе аформлена фотавыстава пад назвай “Гісторыя ў асобах”.

Тут размешчаны фотаздымкі 50-80-х гадоў. На іх адлюстроўваецца школьнае жыццё, сустрэча былых партызанаў з работнікамі ПТВ-191 і навучэнцамі, сустрэчы пісьменнікаў Янкі Брыля і Уладзіміра Калеснікава з  вучнямі,  генерала В. І. Канавалава з жыхарамі пасёлка, ёсць фота першай пажарнай машыны, якая была набыта ў мясцовую пажарную часць у 1952 годзе, а на фотаздымку 1922 года –  пажарная каманда з бочкай-помпай. Шмат цікавых фотаздымкаў для выставы прадаставілі жыхары пасёлка.

Фотавыстава карыстаецца вялікім попытам у наведвальнікаў бібліятэкі.

Людміла ХІЛІМОНЧЫК,
загадчыца бібліятэкі

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Парадак звароту па ажыццяўленне адміністрацыйных працэдур у электроннай форме

Лічбавізацыя дзяржаўных паслуг у Беларусі набірае абароты. Унікальны ідэнтыфікатар – той самы ключ, які адкрывае…

16 часов ago

Якая роля бібліятэкі ў фарміраванні рэгіянальнага трэнда?

На базе Дзятлаўскай раённай бібліятэкі з удзелам спецыялістаў сферы нашай краіны і Расійскай Федэрацыі 26…

17 часов ago

Юрий Караев с рабочим визитом посетил Слоним

В центре внимания — подготовка к «Дажынкам-2027» и решение проблем жителей. Председатель Гродненского облисполкома Юрий…

18 часов ago

Безопасность на воде = соблюдение правил использования спасательных средств

24 ноября поступило сообщение об утонувшем мужчине 1957 года рождения в ручье Мостище вблизи п.…

18 часов ago

Прямая линия

4 декабря с 09.00 до 11.00 состоится прямая телефонная линия с председателем суда Дятловского района…

18 часов ago

Конкурс. “Перамога” абвяшчае пераможцаў: хто ж стаў лепшым?

Перыяд збору ўраджаю завершаны, узнагароджаны лепшыя з лепшых лідары сельскагаспадарчых дасягненняў. Святочным акордам і словамі…

19 часов ago