Навагодні настрой не толькі на вуліцах

Каб святочная атмасфера была не толькі дома і на вуліцах, а дзятлаўчане, якія наведваюць тую ці іншую арганізацыю, атрымлівалі зарад навагодняга настрою, установы нашага горада ўпрыгожваюць свае будынкі.

Карэспандэнт газеты “Перамога” наведаў некалькі арганізацый і пацікавіўся, як рыхтуюць будынкі да навагодніх святаў, якія тэматычныя фотазоны арганізаваны, якая святочная атрыбутыка выкарыстоўваецца, што і дзе ўжо паспелі ўпрыгожыць, а што яшчэ толькі ў планах.

Выконваючая абавязкі дырэктара Дзятлаўскага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці Наталля Маліноўская:

– Мы ўпрыгожваем нашу арганізацыю да навагодніх святаў усім калектывам з пачатку снежня і плануем завяршыць напрыканцы месяца.

Пачалі з галоўнага ўвахода, дзе павесілі святлодыёдную гірлянду, паставілі фігуры Дзеда Мароза і Снягуркі. Таксама плануем усталяваць некалькі навагодніх ёлак і святлодыёднага аленя.

Арганізавалі навагоднюю фотазону і ў фае будынка.

На другім паверсе ідзе падрыхтоўка яшчэ адной фотапляцоўкі.

У танцавальнай зале будзе знаходзіцца самая вялікая ёлка вышынёй пяць метраў. Там жа афармляецца прыёмная Дзеда Мароза, дзе ўжо стаіць замак. У бліжэйшы час яшчэ ўсталюем трон для навагодняга чараўніка, а каля яго паставім ёлачкі і падарункі, каб дзеці, калі прыходзяць на ранішнікі, маглі рабіць фотаздымкі на памяць.

Кожны, хто будзе праходзіць міма Цэнтра культуры, зможа назіраць, як чароўна кружацца на вокнах сняжынкі, выразаныя нашымі супрацоўнікамі. Акрамя сняжынак, на вокнах будуць дружалюбныя папяровыя бычкі, якія напомняць гараджанам аб сімвале надыходзячага новага года.

Настаўніца гісторыі гімназіі № 1 горада Дзятлава Алена Радомская:

– У нашай установе адукацыі кожнаму класу адведзена пэўная зона, якую навучэнцы рыхтуюць да навагодніх святаў. У пачатку снежня мы сталі збіраць неабходны матэрыял для дэкарацый, каб паказаць розныя навагоднія тэмы. Напрыклад, актавую залу мы ўпрыгожваем у стылі зімовага лесу. На другім паверсе пачалі ствараць тэматычную галерэю, дзе ўсё будзе ўпрыгожана ў выглядзе экспазіцый з шарамі.

Там жа плануем арганізаваць навагоднюю фотазону з камінам “Зімовы вечар”.

Усе вокны ўжо ўпрыгожаны ў адзіным стылі навагодняй выцінанкай.

Каля галоўнага ўвахода развешана святлодыёдная гірлянда, устаноўлены ёлкі і фігуры снегавікоў.

У фае гімназіі можна назіраць розную навагоднюю атрыбутыку, Дзеда Мароза і Снягурку, якія стаяць побач з навагодняй прыгажуняй і чакаюць, калі дзеці забяруць свае падарункі.

На першым паверсе арганізаваны дзве тэматычныя навагоднія фотазоны: “Гары Потэр” і “Адыходзячы год”. Варта адзначыць, што гэтыя фотазоны з’яўляюцца навінкай пры ўпрыгожванні гімназіі ў гэтым годзе.

Начальнік Дзятлаўскага ўчастка электрасувязі Уладзімір Фесяк:

– У пачатку снежня мы ўсім калектывам сталі актыўна ўпрыгожваць наш будынак. Мужчыны ўсталёўвалі і ўпрыгожвалі навагоднія ёлкі ў фае і на першым паверсе арганізацыі, вешалі гірлянды і сняжынкі на фасад установы, прымацоўвалі святлодыёдныя сеткі на вокны.

Жанчыны развешвалі розную навагоднюю атрыбутыку, усталёўвалі і ўпрыгожвалі маленькія ёлачкі ў рабочых кабінетах.

Вадзім ФІЛІПОЎСКІ
Фота аўтара

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup

administrator

Recent Posts

Рыхтавацца да зімы – загадзя і грунтоўна

Пад кіраўніцтвам старшыні райвыканкама Андрэя Садоўскага з удзелам старшыні раённага Савета дэпутатаў Аляксандра Бараноўскага прайшло…

14 часов ago

Последствия выплаты заработной платы «в конверте» для нанимателей

Под зарплатой «в конверте» принято понимать незаконную форму  оплаты труда, при которой часть или весь…

15 часов ago

Навучыліся аказваць неадкладную дапамогу

Другі раз запар у Беларусі прайшоў рэспубліканскі міжведамасны адукацыйны праект “Запусці сэрца”, арганізатарамі якога выступаюць…

15 часов ago

Добрахвотнікаў стала больш

У рамках месячніка Таварыства Чырвонага Крыжа ў Дзятлаве адбылося ўрачыстае ўручэнне пасведчанняў новым валанцёрам аб’яднання.…

15 часов ago

Макроэкономическая стабильность и повышение качества жизни. Александр Лукашенко назвал базовые цели ЕАЭС

Президент Беларуси Александр Лукашенко на заседании Высшего Евразийского экономического совета назвал базовые цели ЕАЭС, передает корреспондент БЕЛТА. "Реагировать…

16 часов ago

Программа заключительных мероприятий XV Республиканского фестиваля национальных культур

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

16 часов ago