Наталля Белаус: “Курс на якасць, творчасць, патрыятызм”

Як краіне развівацца ў наступную пяцігодку, будуць абмяркоўваць удзельнікі шостага Усебеларускага народнага сходу.

А сёння рэгіёны рахункуюць вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця за мінулыя пяць гадоў. Што адбывалася ў сістэме адукацыі Дзятлаўшчыны ў гэты перыяд, расказала кіраўнік структурнага падраздзялення райвыканкама, начальнік аддзела адукацыі Наталля Белаус:

– Галоўнае ў развіцці сістэмы адукацыі раёна – забеспячэнне якасці адукацыі для кожнага навучэнца незалежна ад таго, вучыцца ён у сельскай ці гарадской установе, – падкрэслівае Наталля Сяргееўна. – Намаганні педагогаў раёна даюць свае вынікі: на працягу многіх гадоў Дзятлаўшчына ў поўным аб’ёме выконвае дзяржаўныя адукацыйныя стандарты.

У раёне ідзе работа па развіцці адзінай адукацыйнай прасторы і электроннага адукацыйнага інфармацыйнага асяроддзя. Ва ўсіх установах агульнай сярэдняй адукацыі ўкаранёны элементы “Электроннай школы”, набываецца камп’ютарная тэхніка (забяспечанасць ёю – дзевяць навучэнцаў на камп’ютар). Штогод педагогі раёна вынікова ўдзельнічаюць у рэспубліканскім конкурсе “Камп’ютар. Адукацыя. Інтэрнэт”, паспяховым было выступленне ў рэспубліканскім конкурсе “Сучасныя тэхналогіі ў спецыяльнай адукацыі”. Сярод задач надалей – замена састарэлай камп’ютарнай тэхнікі, цеснае ўзаемадзеянне з Паркам высокіх тэхналогій па адкрыцці STEAM-класаў, робататэхніцы, праграмаванні, мабільным навучанні.

У статусе інавацыйных пляцовак працуюць дзевяць установаў агульнай сярэдняй і адна ўстанова дашкольнай адукацыі Дзятлаўшчыны. З улікам запытаў законных прадстаўнікоў адкрыты 35 груп кароткачасовага знаходжання для 275 дзяцей-дашкольнікаў, функцыянуюць групы выхаднога дня, дзяжурная група. Атрымала далейшае развіццё практыка функцыянавання матуліных школ.

У школах працуюць спартыўныя і інтэграваныя класы, групы аграрнага, педагагічнага, спартыўна-педагагічнага профілю. Сёлета ў дзевяці ўстановах на трэцяй ступені агульнай сярэдняй адукацыі 63 % навучэнцаў вывучаюць прадметы на павышаным узроўні. Прафесійнай і профільнай падрыхтоўкай ахоплены 100 % навучэнцаў 10-11 класаў. У 2020 годзе 62,3 % выпускнікоў Дзятлаўшчыны паступілі ў вышэйшыя навучальныя ўстановы, з іх 79,4 % на бюджэтную форму навучання. Па выніках здачы цэнтралізаванага тэсціравання па сямі вучэбных прадметах раён мае вынікі вышэйшыя за абласныя.

Прымаюцца меры па абароне правоў дзяцей-інвалідаў і дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця: усе 100 % такіх навучэнцаў ахоплены карэкцыйна-педагагічнай дапамогай і спецыяльнай адукацыяй. Арганізаваны адукацыйны працэс для 16 дзяцей-інвалідаў у Дзятлаўскім раённым цэнтры карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі.dct

Асаблівая ўвага пры арганізацыі выхаваўчай і ідэалагічнай работы ва ўстановах адукацыі раёна надавалася святкаванню 75-й гадавіны Вялікай Перамогі, мерапрыемствам у рамках Года малой радзімы, дзяржаўным святам, памятным і святочным датам. Цэнтр турызму і краязнаўства дзяцей і моладзі горада Дзятлава з установамі агульнай сярэдняй адукацыі рэалізавалі раённыя праекты “Свет школьных музеяў” і “Музей будучага”. Актыўна раён уключыўся і ў абласны марафон маладых выбаршчыкаў “Выбар маладых — наша будучыня!”, у фотакросінг “Дзень Перамогі ў Год малой радзімы”, якія праходзілі ў фармаце чата. Праведзена выбарчая кампанія ў Моладзевы парламент пры Дзятлаўскім раённым Савеце дэпутатаў. Пад эгідай Моладзевага парламента рэалізуецца маштабны праект “Тэрыторыя моладзі” па актывізацыі работы з дзецьмі і моладдзю па месцы жыхарства. Рэалізавана 97 моладзевых ініцыятываў, 16 сацыяльна значных праектаў. Прадаўжаецца рэалізацыя інфармацыйна-адукацыйнага праекта “Школа Актыўнага Грамадзяніна” (“ШАГ”) для 8-11 класаў.

Эфектыўнасць выхаваўчай работы пацвярджаецца ўдзелам у конкурсах рознага ўзроўню. Сярод значных перамог – узнагароды за Міжнародную навукова-практычную канферэнцыю “Вялікая Айчынная вайна 1941-1945 гадоў у гістарычнай памяці народа”, V Рэспубліканскі агляд-конкурс дзіцячай творчасці “Прывітанне, свет!”.

Вялікая ўвага ў раёне надаецца здароўю дзяцей. Працуюць санаторныя групы; рэалізуецца праект “Школа – тэрыторыя здароўя”. Паспяхова рэалізуецца праект “Летнік у маляўнічай мясцовасці”. Надаецца значная ўвага стварэнню здаровых і бяспечных умоў жыццядзейнасці для ўдзельнікаў адукацыйнага працэсу, у тым ліку праз умацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы.

Даступнасць і варыятыўнасць сістэмы дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі дазволіла забяспечыць ахоп навучэнцаў на 68,5 %. Навучэнцы раёна маюць стабільныя вынікі пры ўдзеле ў конкурсах даследчага характару. Заваяваны 19 дыпломаў абласной навукова-практычнай канферэнцыі “Крыштальная альфа”, два дыпломы конкурсаў даследчых работ рэспубліканскага ўзроўню. У 2019 годзе па выніках рэспубліканскага воднага конкурсу даследчых праектаў Ягор Сокал з Новаяльнянскай сярэдняй школы ў складзе каманды Рэспублікі Беларусь паўдзельнічаў у міжнародным Стакгольмскім юніёрскім водным конкурсе (Швецыя). На высокім прафесійным узроўні ў 2019 годзе Дзятлаўшчына прадставіла свой вопыт на рэспубліканскім семінары-практыкуме “Арганізацыя адукацыйнага працэсу ва ўстановах дашкольнай адукацыі на беларускай мове”. Раён ганарыцца настаўніцай гімназіі №1 горада Дзятлава Наталляй Клімец, якая ў заключным этапе республіканскага конкурсу прафесійнага майстэрства педагагічных работнікаў “Настаўнік года Рэспублікі Беларусь” заваявала дыплом трэцяй ступені ў намінацыі “Гісторыя, грамадазнаўства, геаграфія”. Навучэнцы Ілья Угрын і Ягор Сокал сталі лаўрэатамі абласной прэміі А. Дубко. Па выніках рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах і конкурсаў работ даследчага характару пяць навучэнцаў раёна – І. Угрын, М. Каско, Я. Сокал, М. Волкава, М. Заблоцкі – атрымалі грашовыя прэміі спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і ўнесены ў рэспубліканскі банк даных адоранай моладзі. За асабісты ўклад у развіццё здольнасцяў адораных навучэнцаў педагогі Ганна Урбановіч і Алена Баковіч узнагароджаны грашовымі прэміямі спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. У віртуальную Кнігу пашаны маладых спецыялістаў сістэмы адукацыі Гродзенскай вобласці ўнесены звесткі аб пяці маладых спецыялістах раёна – Т. Орсіка, Ю Валчкевіч, М. Нячай, А. Сямёнавай, А. Крысанавай. У 2017 годзе ў Кнігу славы Дзятлаўскага раёна ўнесены звесткі пра настаўніцу матэматыкі гімназіі № 1 горада Дзятлава Ганну Урбановіч. У рэспубліканскім конкурсе “Жанчына года” ў намінацыі “Жанчына ў навуцы” лаўрэатам абласнога этапу прызнана настаўніца сярэдняй школы № 1 горада Дзятлава Ірына Дарафейчык, пераможцай заключнага этапу ў намінацыі “За выхаванне дзяцей і моладзі” стала матуля-выхавальніца дзіцячага дома сямейнага тыпу Марына Шэлег.

Выказваю шчырыя словы падзякі за работу сваім калегам, усім, хто ўнёс уклад у развіццё сістэмы адукацыі раёна. Жадаю здароўя, невычэрпнай энергіі, новых ідэй, дасягненняў і перамог.

Ірына СТЫРНІК

administrator

Recent Posts

Рыхтавацца да зімы – загадзя і грунтоўна

Пад кіраўніцтвам старшыні райвыканкама Андрэя Садоўскага з удзелам старшыні раённага Савета дэпутатаў Аляксандра Бараноўскага прайшло…

9 часов ago

Последствия выплаты заработной платы «в конверте» для нанимателей

Под зарплатой «в конверте» принято понимать незаконную форму  оплаты труда, при которой часть или весь…

9 часов ago

Навучыліся аказваць неадкладную дапамогу

Другі раз запар у Беларусі прайшоў рэспубліканскі міжведамасны адукацыйны праект “Запусці сэрца”, арганізатарамі якога выступаюць…

10 часов ago

Добрахвотнікаў стала больш

У рамках месячніка Таварыства Чырвонага Крыжа ў Дзятлаве адбылося ўрачыстае ўручэнне пасведчанняў новым валанцёрам аб’яднання.…

10 часов ago

Макроэкономическая стабильность и повышение качества жизни. Александр Лукашенко назвал базовые цели ЕАЭС

Президент Беларуси Александр Лукашенко на заседании Высшего Евразийского экономического совета назвал базовые цели ЕАЭС, передает корреспондент БЕЛТА. "Реагировать…

11 часов ago

Программа заключительных мероприятий XV Республиканского фестиваля национальных культур

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

11 часов ago