У кожнага з нас у памяці свая школьная сцяжынка. Праходзяць гады, і яна становіцца вялікай дарогай даўжынёю ў жыццё. І вельмі важна, хто ідзе побач, хто адкрывае чалавеку акно ў гэты дзіўны свет. Настаўнік – гэта прызванне.
Такім настаўнікам з вялікай літары стала для нас Тамара Левэ – ветэран педагагічнай працы, якая больш за 30 гадоў працавала ў сярэдняй школе №2 горада Дзятлава.
Свае ўрокі педагог імкнулася праводзіць так, каб вучоба была дзецям у радасць. Урокі хіміі былі для іх самымі любімымі. Выкарыстоўваючы адукацыйныя тэхналогіі, старалася захапіць вучняў прадметам, бо калі на ўроках цікава, тады і навучанне новаму будзе жаданай справай.
Выдатны педагог, выдатнік адукацыі, настаўнік-метадыст Тамара Фёдараўна не пераставала ўдасканальваць сваё педагагічнае майстэрства, актыўна ўкараняла эфектыўныя методыкі выкладання. Сваім станоўчым педагагічным вопытам яна дзялілася з іншымі педагогамі. З’яўляючыся настаўнікам маладых педагогаў, давала адкрытыя ўрокі, выступала на семінарах, канферэнцыях.
Асаблівае значэнне Тамара Фёдараўна надавала рабоце з адоранымі вучнямі. Старанная падрыхтоўка прыносіла свае вынікі. Вучні штогод былі прызёрамі II і III этапаў Рэспубліканскай алімпіяды.
Праца Тамары Фёдараўны неаднаразова была адзначана граматамі рознага ўзроўню. Сярод іх – Ганаровая грамата Вярхоўнага Савета БССР, Ганаровая грамата Міністэрства асветы СССР. У 1978 годзе настаўніца ўдзельнічала ў VI з’езде настаўнікаў БССР, III Усесаюзным з’езде настаўнікаў.
Многія яе вучні працягваюць справу сваёй любімай настаўніцы. У Дзятлаве працуюць Мікалай Губко, Наталля Мармыш, Алёна Стракоўская.
А яшчэ Тамара Фёдараўна – шчаслівая жонка, маці і бабуля, якая шмат сіл і душэўнай энергіі аддала сваім блізкім, дзялілася з імі сваім жыццевым вопытам і чулым сэрцам.
З юбілеем вас, паважаная Тамара Фёдараўна. Мы шчыра жадаем, каб у вас заўсёды было досыць усмешак, сонечных дзён, віншаванняў, падтрымкі, верных сябро.
Калектыў гімназіі №1 горада Дзятлава
Стоит почитать:
Уважаемые учителя, преподаватели и ветераны педагогического труда! От имени Совета Республики Национального собрания Республики Беларусь и…
Залатая восень прыйшла з цэлым букетам выдатных святаў, пачэснае месца сярод якіх займае Дзень настаўніка…
Віншуем вас з Днём настаўніка – святам тых, для каго сэнсам жыцця стала служэнне высакароднай…
Першы ў гэтым годзе восеньскі кірмаш па вуліцы Слонімскай райцэнтра прайшоў 3 кастрычніка і парадаваў…
Восень пафарбавала дрэвы ў жоўты і барвовы колеры, ціха падае лісце, радуюць яркія астры і…
Президент Беларуси Александр Лукашенко подтвердил приверженность интеграции прежде всего на постсоветском пространстве. Соответствующие заявления он…