Настаўнік года-2011 Інэса Зубрыліна: Вельмі хочацца верыць, што гэта не наш сцэнар

— Праглядаючы стужкі навін у сацыяльных сетках, ловіш сябе на думцы, што ў галаве пастаянна гучыць мелодыя Віктара Цоя аб чаканні пераменаў.

Прагрэс змушае ўсіх нас мяняцца — ад гэтага не сысці, але эвалюцыя не значыць рэвалюцыя, бо змены могуць быць фатальнымі… Свет сёння — нягледзячы на, здавалася б, глабалізацыю, якая аб’ядноўвае ўсіх (або стрыжэ ўсіх пад адзін грабянец) знаходзіцца ў такім дысбалансе і разгубленасці, што на розум прыходзяць хіба толькі аналогіі з нашэсцем варвараў, што парушаюць цывілізацыю, пераступаюць праз каштоўнасці, культуру памяці, традыцыі. Вельмі хочацца верыць, што гэта не наш сцэнар, не сцэнар краіны, дзе дзейнічае прынцып пераемнасці пакаленняў і захавання лепшых дасягненняў мінулага.

Амаль траціна нашага сучаснага насельніцтва нарадзіліся ў суверэннай Беларусі. Гэта юнакі і дзяўчаты, якія ўспрымаюць рэчаіснасць ужо з пункту гледжання жыхароў самастойнай еўрапейскай дзяржавы. І, безумоўна, гэтым маладым людзям прыйшоў час актыўна ўключацца ў палітычнае жыццё краіны, але думаючы пра канкурэнтназдольнасць, асабістыя амбіцыі і танную папулярнасць, не варта забываць пра тое, чаго нам каштавалі наш суверэнітэт і незалежнасць.

У гэты нестабільны час нам усім варта вучыцца выбудоўваць дыялог пакаленняў на аснове ўзаемнага даверу і павагі, дыялог, які будзе садзейнічаць устойліваму развіццю краіны, дыялог, у якім вопыт і інавацыі, мудрасць і рашучасць, асцярожнасць і смеласць знаходзяцца ў гармоніі і згодзе.

І калі даслухаць песню Цоя да канца, а не зацыклівацца на фразе «Мы чакаем пераменаў», з’яўляюцца новыя сэнсы: «Мы не можем похвастаться мyдpостью глаз и yмелыми жестами pyк, нам не нyжно все это, чтобы дpyг дpyга понять,… и вдpyг нам становится стpашно что-то менять».

Надышоў час прыслухацца да сябе, паспрабаваць спрагназаваць сваё заўтра, узважыць усе «за» і «супраць», бо ламаць — не будаваць…

zviazda.by

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup

administrator

Recent Posts

ГрадусПлюс. Васіль Пяцюк: “Знойдзем кожнага хітруна”

Лета – час крыху расслабіцца, адпачыць ад некаторых клопатаў і абавязкаў. Але не ад уплаты…

4 часа ago

Вспышка у мангала: в Гродно ребенок получил ожоги

Вспышки паров бензина, ацетона, бензола, некоторых спиртов и эфиров нередко становятся причиной возгораний, в которых…

4 часа ago

ГрадусПлюс. Жыхары Горкі просяць аб дапамозе

Навядзенне парадку на зямлі – не толькі пра чысціню і прыгажосць, але і пра элементарны…

4 часа ago

Правила проезда железнодорожного переезда

Железнодорожный переезд – это место с особо высоким уровнем опасности, где от любого водителя требуется…

4 часа ago

В Дятлово стартовал турнир «Футбольные каникулы»!

15 июля на спортивных площадках города дан старт турниру по мини-футболу «Футбольные каникулы»! Теперь каждую…

4 часа ago

В Вороновском районе проходит семинар-совещание по итогам работы аграрной отрасли

В аг. Радунь Вороновского района с участием губернатора проходит семинар-совещание по подведегию итогов работы аграрной отрасли…

4 часа ago