12 ліпеня – Дзень работнікаў падатковых органаў. Круглыя даты Таццяны Касцюкевіч

Сёлета ў Таццяны Касцюкевіч, намесніка начальніка ўпраўлення па рабоце з плацельшчыкамі па Дзятлаўскім раёне, дзве прафесійныя юбілейныя даты: 10 гадоў працы ў падатковай інспекцыі нашага раёна і 30 гадоў спаўняецца самой падатковай службе.

З нагоды юбілея і за высокапрафесійнае, добрасумленнае стаўленне да службовых абавязкаў Таццяна Генадзьеўна адзначана Ганаровай граматай інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь па Гродзенскай вобласці.

Гэта не першая яе ўзнагарода: працоўныя дасягненні Таццяны Касцюкевіч таксама былі адзначаны Ганаровай граматай Дзятлаўскага райвыканкама, у 2016 годзе яе імя было занесена на Дошку гонару абласной падатковай інспекцыі.

– Таццяна Генадзьеўна –  выдатны спецыяліст, прынцыповы і патрабавальны, – кажа яе непасрэдны начальнік Іван Баляслававіч Гірык. – Умее дакладна арганізаваць працу падначаленых ёй спецыялістаў, ставіць канкрэтныя мэты і задачы, дапамагае знаходзіць рацыянальныя шляхі іх вырашэння і кантралюе выкананне.

Цяпер за Таццянай Генадзьеўнай замацаваны складаны ўчастак працы: кантроль за захаваннем падатковага заканадаўства фізічнымі асобамі,растлумачальная работа сярод суб’ектаў гаспадарання.

Дзесяць гадоў таму, калі Таццяна са спажывецкай кааперацыі перайшла на працу ў падатковую інспекцыю, яна не была цвёрда ўпэўнена, што работа будзе выдатна атрымлівацца  і так падабацца. А дапамаглі маладому спецыялісту набыць веды, упэўненасць, назапасіць вопыт ветэраны падатковай службы Марыя Іванаўна Татарчык, Ірына Мікалаеўна Кавальчук, Ларыса Анатольеўна Аверкава. Іх дапамогу і навуку сёння ўзгадвае Таццяна з удзячнасцю і цеплынёй. Вельмі ж важна, калі на пачатку прафесійнага шляху побач знаходзяцца добразычлівыя калегі, якія могуць навучыць і не пашкадуюць на гэта свайго часу.

Час і тэхнічны прагрэс унеслі свае карэктывы ў работу падатковай інспекцыі нашага раёна. Сёння тут працуюць няшмат людзей – Іван Гірык, Таццяна Касцюкевіч, Ірына Жэлязоўская, Жанна Верамейчык, Вольга Жэлязоўская, Таццяна Бойка, Таццяна Ражко, Мікалай Слаута, Алена Семянік, паколькі  галоўны “офіс” падаткавікоў цяпер знаходзіцца ў Навагрудку. Але і такім нешматлікім саставам – зладжаным і згуртаваным –дзятлаўчане спраўляюцца з працай: калектыў на добрым рахунку ў раёне і вобласці.

Далейшых працоўных дасягненняў, пабольш прафесійных юбілеяў жадае Таццяна Касцюкевіч сваім калегам. Няхай і іх усё ладзіцца на працы і дома!

Інэса МІХАЙЛОЎСКАЯ
Фота Вольгі ЮШКЕВІЧ

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup

administrator

Recent Posts

ГрадусПлюс. Васіль Пяцюк: “Знойдзем кожнага хітруна”

Лета – час крыху расслабіцца, адпачыць ад некаторых клопатаў і абавязкаў. Але не ад уплаты…

5 часов ago

Вспышка у мангала: в Гродно ребенок получил ожоги

Вспышки паров бензина, ацетона, бензола, некоторых спиртов и эфиров нередко становятся причиной возгораний, в которых…

5 часов ago

ГрадусПлюс. Жыхары Горкі просяць аб дапамозе

Навядзенне парадку на зямлі – не толькі пра чысціню і прыгажосць, але і пра элементарны…

5 часов ago

Правила проезда железнодорожного переезда

Железнодорожный переезд – это место с особо высоким уровнем опасности, где от любого водителя требуется…

6 часов ago

В Дятлово стартовал турнир «Футбольные каникулы»!

15 июля на спортивных площадках города дан старт турниру по мини-футболу «Футбольные каникулы»! Теперь каждую…

6 часов ago

В Вороновском районе проходит семинар-совещание по итогам работы аграрной отрасли

В аг. Радунь Вороновского района с участием губернатора проходит семинар-совещание по подведегию итогов работы аграрной отрасли…

6 часов ago