Нашы дзяўчаты – прызёркі абласнога конкурсу

Адразу тры прадстаўніцы КСУП “Войневічы” сталі дыпламанткамі абласнога конкурсу чытальнікаў “Мелодыя Перамогі скрозь пакаленні”, арганізаванага абласным прафсаюзам работнікаў аграпрамысловага комплексу і прымеркаванага да 80-й гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Намеснік дырэктара прадпрыемства па ідэалагічнай рабоце Вольга Лахач была адзначана дыпломам 2-й ступені, творчы калектыў “Вясёлыя дзяўчаты”, у які ўвайшлі юныя жыхаркі аграгарадка, навучэнкі Казлоўшчынскай сярэдняй школы Ксенія Лахач і  Агата Самусева – дыпломам 3-й ступені ў сваёй узроставай катэгорыі.

Каб павіншаваць зямлячак з перамогай, уручыць заслужаныя ўзнагароды і салодкія прызы, у Войневічы прыехаў старшыня раённай арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Уладзімір Казак. Акрамя таго, прафсаюзны камітэт КСУП “Войневічы” падтрымаў юных чытачак прыемнымі падарункамі.

– Кіраўнік нашай прафсаюзнай арганізацыі Вольга Сухецкая прапанавала маёй дачцэ і яе сяброўцы паўдзельнічаць у конкурсе чытальнікаў, прадставіць нашу гаспадарку, і мы пагадзіліся, – расказвае Вольга Лахач. –  Скрупулёзна выбіралі верш, шмат трэніраваліся, чыталі, завучвалі. Конкурс быў у анлайн фармаце, таму выбіралі яшчэ і месца здымак, у выніку спыніліся на мясцовым клубе-бібліятэцы з аўтэнтычным сялянскім каларытам. Не ўсё атрымлівалася адразу, і я стала паказваць ім прыклад сама. Настолькі захапілася працэсам, што таксама захацела паўдзельнічаць. Калі спытала, ці ёсць у конкурсе мая ўзроставая катэгорыя, і атрымала станоўчы адказ, натхнёна ўзялася за справу.

Вольга Віктараўна шукала верш менавіта на беларускай мове, знайшла той, які адлюстраваў боль страты ваенных гадоў – твор Валянціны Гіруць-Русакевіч “Салдацкім удовам”.

Вынікі конкурсу вырашыла анлайн-галасаванне.

– Прыемна, што нас падтрымалі столькі людзей! – расказвае юная Ксенія Лахач, якая сёлета скончыла чацвёрты клас. – За мяне з Агатай і маму галасавалі ўсе аднакласнікі, сябры, знаёмыя, усе, хто працуе ў нашай гаспадарцы. Конкурс вельмі спадабаўся, асабліва прыемныя падарункі. Мы разам з мамай прагледзелі выступленні ўсіх канкурсантаў, вельмі таленавітыя і цікавыя.

Ксенія з задавальненнем чытае кнігі нават летам, любіць творчасць, добра запамінае школьны і пазакласны матэрыял, здзіўляючы калгаснага Дзядулю Мароза на карпаратыўным ранішніку самымі доўгімі вершамі. Але асаблівая яе любоў – гэта матэматыка, схільнасць да якой выдатна падтрымала першая настаўніца дзяўчынкі  Марына Яўгенаўна Урбановіч.

Наталля АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Нам даверана памяць. Спалены боль Дзятлаўшчыны

Зусім нядаўна на Дзятлаўшчыне прайшлі святочныя мерапрыемствы, прысвечаныя 82-й гадавіне вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Аднак…

15 часов ago

«Можем конкурировать». Александр Лукашенко ставит задачу активнее осваивать рынок светодиодных ламп

Беларуси необходимо активнее осваивать рынок светодиодных ламп, для этого есть и кадры, и компетенции. Об…

17 часов ago

Александр Лукашенко в Бресте поставил задачи на уборочную кампанию

Президент Беларуси Александр Лукашенко во время рабочей поездки в Брест актуализировал задачи для аграриев на…

21 час ago

У ААТ “Дварэц-Агра” – першыя на Дзятлаўшчыне камбайнеры-тысячнікі!!!

Другі год запар ААТ “Дварэц-Агра”, падшэфнае сельгаспрадпрыемства ААТ “Молочный Мир”, трымае пальму першынства на жніве…

22 часа ago

Іншаземкі прыжыліся на Дзятлаўшчыне

КСУП “Хвінявічы” славіцца высокімі паказчыкамі ў жывёлагадоўлі, нязменна знаходзячыся ў лідарах раёна па надоях, прывагах…

2 дня ago

Каб “золата” з хлебнай нівы было вышэйшай якасці

Гудуць магутныя машыны, высыпаючы з прычэпаў зярняты. Яны льюцца хуткай плынню, горамі ўзвышаюцца на збожжатаку…

2 дня ago