Наша духоўная спадчына

Мне пашчасціла наведаць у Мінску ўнікальную выставу ў Музеі кнігі Нацыянальнай бібліятэкі “Беларускі буквар: 400 гадоў гісторыі” да юбілею першага ў свеце выдання пад назвай “Буквар”.

Ён быў створаны чатырыста год назад менавіта беларусамі. Так што мы можам ганарыцца — у буквара беларускія карані.

Я быццам апынуўся зноў у маленстве. Проста вочы разбягаліся ад безлічы прадстаўленых на выставе буквароў: знакамітых буквароў і азбук XVI–ХХІ стст. – розных па складзе, графіцы, мастацкім аздабленні, педагагічных прыёмах навучання чытанню і пісьму. Прадстаўлены нават буквары беларускай дыяспары. На выставе можна было прасачыць усе чатыры стагоддзі існавання Буквара.

“Буквар”, канешне, не быў зусім першай кнігай для навучання пісьму і чытанню. Такія падручнікі існавалі і раней – нашы далёкія продкі вучыліся па кнігах Францішка Скарыны, Івана Фёдарава, Лаўрэнція Зізанія і інш. Але вось выданняў пад назвай “Буквар” дагэтуль сапраўды не было. І Буквар здолеў сістэматызаваць увесь назапашаны вопыт у навучанні грамаце і на той час быў самым дасканалым. Ён быў разлічаны не толькі на дзіцячую, юнацкую, але і на дарослую аўдыторыю.

Спачатку вучні вывучалі літары славянскага алфавіта, затым складалі іх ў простыя склады і словы. Потым чыталі словазлучэнні і сказы. Кожны занятак абавязкова пачынаўся з малітваў, якія складалі значную частку кнігі. Ёсць тут і мудрыя выказванні, пералік наказаў для маладых людзей — “не крадзі”, “шануй бацьку свайго і маці”, і пералік смяротных грахоў — “празмерны гонар”, “абжорства”, “зайздрасць”, “сквапнасць”, “гнеў” і інш.

Дарэчы, калі б не падтрымка беларускага магната Багдана Агінскага, кнігі магло б і не быць. Ён падтрымаў тагачасны цэнтр праваслаўнай культуры — Віленскі Свята-Духавы манастыр, выдавецкая дзейнасць якога была забаронена з-за публікацыі “Трэнаса” Мялеція Сматрыцкага. Радзімай першага “Буквара” стала не Вільня, а мястэчка Еўе Троцкага ваяводства прыблізна ў 40 кіламетрах ад сучаснай літоўскай сталіцы. Там знаходзіўся маёнтак Агінскага. І герб спонсара можна ўбачыць на першай старонцы кнігі.

“Буквар” быў выдадзены 24 ліпеня 1618 г. ў друкарні Віленскага Свята-Духава праваслаўнага брацтва, якое было адным з самых старадаўніх беларускіх выдавецтваў у Вялікім Княстве Літоўскім. Дарэчы, яшчэ да нядаўняга часу лічылася, што першы ў свеце буквар з’явіўся на тэрыторыі Беларусі ў 1631 г.:выйшаў ён у Куцеінскай друкарні ўраджэнца Магілёва Спірыдона Собаля. Заснаваная ім у 1630 г. Куцеінская друкарня стала цэнтрам беларускага кірылічнага кнігадрукавання. У Оршы захаваліся разваліны некалі знакамітай друкарні.

Па наш час зберагліся два асобнікі падручніка, па якім вучыліся нашы далёкія продкі. Няпоўны — у Каралеўскай бібліятэцы Даніі, поўны — у Вялікабрытаніі, у бібліятэцы “Мідл Тэмпл”. Туды кніга патрапіла ў XVII стагоддзі дзякуючы калекцыянеру навучальных выданняў Роберту Эшлі. Потым асобнік апынуўся ў кнігазборы лонданскіх барыстараў — членаў карпарацыі адвакатаў.

Як цудоўна, што ў Нацыянальнай бабліятэцы з’явілася лічбавая копія першага Буквара з Каралеўскай бібліятэкі Даніі. Цяпер дакрануцца да выдатнага гістарычнага помніка ў анлайн-рэжыме зможа любы ахвотны на сайце галоўнай бібліятэкі Бацькаўшчыны. Хочацца, каб хутчэй стала даступным шырокай грамадскасці і факсімільнае перавыданне першага Буквара.

Беларусь заўсёды сур’ёзна ставілася да стварэння буквароў. Ужо ў пачатку ХХ стагоддзя пачалі з’яўляцца падручнікі для навучання чытанню: лемантары і чытанкі Каруся Каганца, Цёткі (Алаізы Пашкевіч), Якуба Коласа, Вацлава Ластоўскага, Янкі Станкевіча, Леанілы Гарэцкай і інш. Многія пакаленні маленькіх беларусаў у савецкі і сённяшні час вучыліся і працягваюць вучыцца па буквары Анатоля Клышкі. Дарэчы, ён
упершыню быў выдадзены ажно ў 1969 г. і перавыдаваўся 23 разы на беларускай, рускай і польскай мовах. Атрымаў залаты медаль Міжнароднай Лейпцыгскай кніжнай выставы ў 1977 г., а ў 2004 г. быў прызнаны лепшым падручнікам года на выставе ў Франкфурце-на-Майне.

Мяне як педагога не можа не радаваць, што ў гонар гэтага юбілею ў 2018 г. у гарадах, пасёлках і вёсках Беларусі прайшло шмат цікавых мерапрыемстваў, прысвечаных Буквару. І ўвесь сёлетні год праходзіць пад знакам 400-годдзя Буквара. Гэта своеасаблівы працяг святкавання 500-годдзя беларускага кнігадрукавання. І як тут не згадаць красамоныя словы Уладзіміра Караткевіча: “ Абыякавы да мінулага не мае аніякай інтэлектуальнай перавагі над жывёлай, і таму ёсць першы кандыдат на маральную, а затым і фізічную смерць. Усё адно хто гэта — чалавек ці народ”.

З павагай Канстанцін КАРНЯЛЮК

administrator

Recent Posts

На Зецельскім фэсце гуляе народ…

На Зецельскім фэсце гуляе народ,На плошчы вясёлы вядзе карагод,Танцуе, спявае і славіць сям’ю,А хтосьці газеце…

5 часов ago

Рыхтавацца да зімы – загадзя і грунтоўна

Пад кіраўніцтвам старшыні райвыканкама Андрэя Садоўскага з удзелам старшыні раённага Савета дэпутатаў Аляксандра Бараноўскага прайшло…

20 часов ago

Последствия выплаты заработной платы «в конверте» для нанимателей

Под зарплатой «в конверте» принято понимать незаконную форму  оплаты труда, при которой часть или весь…

20 часов ago

Навучыліся аказваць неадкладную дапамогу

Другі раз запар у Беларусі прайшоў рэспубліканскі міжведамасны адукацыйны праект “Запусці сэрца”, арганізатарамі якога выступаюць…

21 час ago

Добрахвотнікаў стала больш

У рамках месячніка Таварыства Чырвонага Крыжа ў Дзятлаве адбылося ўрачыстае ўручэнне пасведчанняў новым валанцёрам аб’яднання.…

21 час ago

Макроэкономическая стабильность и повышение качества жизни. Александр Лукашенко назвал базовые цели ЕАЭС

Президент Беларуси Александр Лукашенко на заседании Высшего Евразийского экономического совета назвал базовые цели ЕАЭС, передает корреспондент БЕЛТА. "Реагировать…

22 часа ago