Наш гістарычны выбар. Задачы, якія ставіліся, выкананы

Усебеларускі народны сход сёлета адзначае сваё 30-годдзе.

Аляксандр Дубовік, старшыня Вензавецкага сельскага выканаўчага камітэта, дэлегат ІІІ, ІV, V скліканняў УНС падзяліўся сваім меркаваннем аб значэнні гэтага ўсенароднага форуму для нашай краіны:

– Удзячны маім землякам за тое, што яны даверылі мне некалькі разоў быць дэлегатам Усебеларускага народнага сходу. Самае галоўнае, што задачы, якія ставіліся на кожным са скліканняў УНС, у далейшым рэалізоўваліся на працягу бягучай пяцігодкі.

У сакавіку 2006 года прайшло ІІІ пасяджэнне ўсебеларускага форуму. Яго лозунгам было сцвярджэнне “Дзяржава для народа”. Асноўная задача, якая ставілася на бліжэйшую пяцігодку, – гэта кардынальна павысіць якасць жыцця беларусаў, пры гэтым дзяржаве належала прытрымлівацца сацыяльнай скіраванасці, а ўсё, што меркавалася ажыццяўляць у краіне, павінна было ісці на дабрабыт народа. 

Пад лозунгам “Наш гістарычны выбар – незалежная, моцная і працвітаючая Беларусь” 6-7 снежня 2010 года ладзілася ІV скліканне УНС. На ім былі падведзены вынікі Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі за папярэднія пяць гадоў: практычна ўсе задачы, якія ставіліся на гэты перыяд, былі выкананы. Разгледжана праграма сацыяльна-эканамічнага развіцця рэспублікі на наступную пяцігодку.

V скліканне Усебеларускага народнага схода праходзіла пад лозунгам “Разам за моцную і працвітаючую Беларусь”. Варта адзначыць, што мэты, акрэсленыя на ўсіх трох пасяджэннях форуму, у якіх я прымаў удзел, як і на папярэдніх, наступных, планамерна дасягаліся. Наша краіна ўпэўнена ўзяла курс на павышэнне якасці жыцця насельніцтва, захаванне і ўмацаванне незалежнасці. Тое, што сёння мы жывём у прыгожай і мірнай Беларусі, якая ўжо больш за тры дзясяткі гадоў самастойна вызначае сваю будучыню, у тым ліку, абапіраючыся на рашэнні ўсенароднага форуму, сведчыць аб правільнасці выбранага курсу і значэнні УНС у навейшай гісторыі Беларусі.

Сіла Усебеларускага народнага сходу ў тым, што ў ім прымаюць удзел жыхары нашай Айчыны з усіх яе рэгіёнаў, розных узростаў і прафесій ад рабочага да кіраўніка, настаўнікі, медыкі, іншыя спецыялісты і дзеячы, якія з вялікай трыбуны могуць сказаць аб асноўных праблемах, якія існуюць у грамадстве. Усе гэтыя заўвагі ўлічваюцца пры прыняцці рашэнняў па Праграме сацыяльна-эканамічнага развіцця на бліжэйшую пяцігодку. Форум – гэта своеасаблівы голас народа, яго мудрасць, бачанне сітуацыі.

З нагоды юбілею я жадаю УНС пастаяннай плённай работы на карысць людзей і дзеля працвітання роднай Беларусі, а ўсім жыхарам Дзятлаўшчыны – шчасця, здароўя і сямейнага дабрабыту.

Ірына СТЫРНІК 

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#нашелучшее #нашалепшае #ВНС_30лет

administrator

Recent Posts

Чтобы школьный звонок прозвенел для ребят ярко и радостно

Накануне нового учебного года в гости к мальчишкам и девчонкам в социально-педагогический центр города Дятлово…

59 минут ago

Больше 6 человек на место. На какие аграрные специальности в Беларуси самый высокий конкурс

На какие аграрные специальности в Беларуси самый высокий конкурс, рассказали БЕЛТА в пресс-службе Министерства сельского…

1 час ago

Программа мероприятий XXXIII Дня белорусской письменности

ПРОГРАММА ДНЯ БЕЛОРУССКОЙ ПИЬМЕННОСТИ 5 – 6 сентября 2026 г. в городе Костюковичи Могилевской области…

2 часа ago

Краіна ведаў запрасіла ў госці

Вясёлы школьны званок у новым навучальным годзе празвінеў 1 верасня для 1911 навучэнцаў Дзятлаўшчыны. Упершыню…

4 часа ago

Александр Лукашенко назвал ШОС одной из важнейших опор стабильности в Евразии

Президент выступил на заседании Совета глав государств – членов ШОС. Президент Беларуси Александр Лукашенко назвал…

5 часов ago

«Всех нас объединяют теплые воспоминания из школьного детства». Александр Лукашенко поздравил с Днем знаний

Президент Беларуси Александр Лукашенко поздравил учащихся, студентов, аспирантов, учителей и научно-педагогических работников с Днем знаний.…

8 часов ago