23 мая на базе ААТ “Граніт-Агра” адбыўся раённы семінар-нарада па пытаннях нарыхтоўкі травяністых кармоў у сельскагаспадарчых арганізацыях раёна.
У яго рабоце прынялі ўдзел першы намеснік старшыні, начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Міхаіл Бабіна, кіраўнікі гаспадарак, а таксама галоўныя аграномы, ветэрынарныя дактары, інжынеры сельгаспрадпрыемстваў раёна, інжынеры па тэхніцы бяспекі, спецыялісты ўпраўлення сельскай гаспадаркі, падведамасныя арганізацыі. Узначаліў семінар старшыня райвыканкама Аляксандр Дубовік.
На выязным мерапрыемстве вядучымі спецыялістамі разглядаліся пытанні аб асноўных задачах па арганізацыі нарыхтоўкі кармоў на 2019 год, арганізацыі і тэхналагічных патрабаваннях да асноўных аперацый пры нарыхтоўцы кармавой базы, падрыхтоўцы кормаўборачнай тэхнікі ў гаспадарках, асноўных патрабаваннях да яе гатоўнасці. Таксама разглядаліся пытанні па тэхналагічных прыёмах закладкі сенажу ў сянажныя траншэі, нарыхтоўцы сенажу ў палімерную плёнку, якасці падрыхтоўкі і гатоўнасці сянажна-сіласных траншэй, сенасховішчаў у гаспадарках раёна.
Адпраўной кропкай рабочага маршруту стала мехмайстэрня “Круцілавічы”, дзе агульную характарыстыку гаспадарцы даў дырэктар ААТ “Граніт-Агра” Станіслаў Мазур. Затым спецыялісты пабывалі на палетках “Варакомшчына”, “Панікарты”, на пашы “Таркачы”, МТФ “Таркачы”, дзе пазнаёміліся з тэналагічнымі працэсамі і аперацыямі на розных этапах работ па нарыхтоўцы і захаванні кармоў.
У ходзе семінара вядучымі спецыялістамі была нададзена вялікая ўвага пытанням аховы працы і тэхнікі бяспекі ў перыяд корманарыхтоўкі, стварэння бяспечных умоваў працы, пытанням асноўнай і дадатковай аплаты працы, разгледзелі меры і магчымасці маральнага і матэрыяльнага стымулявання работнікаў у перыяд корманарыхтовак.
Старшыня райвыканкама Аляксандр Дубовік адзначыў, што адно з самых асноўных патрабаванняў – тэрмінова прыступіць да нарыхтоўкі кармоў, пазбягаючы няякаснай кармавой базы, бесперапынна сачыць за тэхналогіяй нарыхтоўкі і яе захаваннем. Старшыня райвыканкама падкрэсліў, што для дасягнення добрых вынікаў важным фактарам застаецца аператыўнасць з боку кіраўнікоў гаспадарак, спецыялістаў, механізатараў.
Напрыканцы сустрэчы Алякасандр Міхайлавіч паставіў перад кіраўнікамі гаспадарак канкрэтныя задачы, патрабаваў ад спецыялістаў выканання тэхналогій на ўсіх этапах корманарыхтоўкі, падкрэсліў, што корманарыхтовачны сезон неабходна правесці максімальна якасна і аператыўна.
Аксана АНДАЛЮКЕВІЧ
90 гадоў з дня нараджэння адзначыла сёлета наша зямлячка, жыхарка вёскі Буцвілавічы Надзея Гайдук. Творчы…
На абласных “Дажынках” Ганаровай граматай адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь быў узнагароджаны наш зямляк – трактарыст-машыніст…
Дзятлаўскі раён стаў пераможцам рэспубліканскага агляду-конкурсу “Землекарыстанне высокай культуры земляробства, добраўпарадкаванне машынных двароў, жывёлагадоўчых ферм…
Сегодня в 01-26 на линию "101" поступило сообщение о пожаре легкового автомобиля в деревне Засетье…
Работнікі сельскай гаспадаркі Дзятлаўшчыны атрымалі высокія ўзнагароды на “Дажынках-2026” у Карэлічах. Цырымонія ўзнагароджання пераможцаў сёлетняга…
Наталля АВЯРЧУК Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga #нашелучшее #нашалепшае