У Беларусі паважаюць блогераў, бо яны – з народа, і людзі да іх прыслухоўваюцца. «Нiякай праблемы ў тым, што зараз вялікую папулярнасць набiрае блогерства, няма,» — адзначыў i Прэзідэнт краiны ў час сустрэчы з працоўным калектывам МАЗа.

Аднак, на жаль, усё часцей увагу аўдыторыі ў сацыяльных сетках “выхопліваюць” несумленныя людзі, гатовыя хайпануць на пустой сенсацыі, зусім далёкай ад праўды.

Чарговы такі ролік з’явіўся на прасторах сеткі TikTok і прыцягнуў увагу не толькі гледачоў, але і непасрэдна спецыялістаў КСУП “Хвінявічы” – сельгаспрадпрыемства, вядомага ў раёне высокім узроўнем вядзення жывёлагадоўлі. 

Галоўны заатэхнік гаспадаркі Марыя Слушко заўважае, што ў інтэрнэт-роліку няма ні слова праўды:

– Цяляты на нашых ферме і комплексах утрымліваюцца ў добрых умовах, сёлета яны ўжо пераведзены ў летнія лагеры, пітная вада да якіх падведзена па водаправодзе і разліваецца ў чыстыя пластыкавыя ёмістасці, спецыяльна набытыя для гэтых мэтаў. Усе яны даглежаныя, маюць штомесячную прывагу каля 800 грамаў.

Што тычыцца вялікіх быкоў па 200 кілаграмаў, як гаворыцца ў відэа, такіх у нас увогуле няма: гадуем цялят не больш як да трохмесячнага ўзросту, пасля чаго рэалізуем другім гаспадаркам. Нашы цяляты карыстаюцца вялікім попытам у пакупнікоў, бо яны здаровыя і ўкормленыя. 

Ад сябе заўважу, што доглядам жывёлы ў КСУП “Хвінявічы”займаюцца вопытныя жывёлаводы і кваліфікаваныя спецыялісты, пераможцы сельскагаспадарчых выставаў, неаднаразова адзначаныя ўзнагародамі за прафесіяналізм. Лепшыя з лепшых, пра якіх выходзіла нямала матэрыялаў на старонках газеты “Перамога”. Шкада, што з-за такіх сфабрыкаваных ілжывых абвінавачванняў ім даводзіцца даказваць  відавочнае – якасць уласнай работы, якая не выклікае сумненняў. 

Наталля АВЯРЧУК

Фота, відэа Марыі СЛУШКО

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#АПК #сельское хозяйство #Дятловщина

administrator

Recent Posts

Імя на Дошцы гонару. Канстанцін Вінцукевіч: “Да кожнага трэба знайсці падыход”

Звычайны дзень у сельскім выканаўчым камітэце: хтосьці просіць пахадайнічаць аб больш спрыяльным раскладзе аўтобусаў, другі…

6 часов ago

Ведае ўчастковы. Не парушайце спакой суседзяў

Пытанне: летам у дварэ нашага шматпавярховага дома часта збіраюцца шумныя кампаніі, якія ўжываюць спіртныя напоі,…

6 часов ago

В Слонимском районе задержали иностранца за дачу взятки сотрудникам ГАИ

В Слонимском районе задержали 38-летнего гражданина другой страны, который пытался дать взятку сотрудникам милиции, сообщает…

7 часов ago

Маладая падмога

Стала добрай традыцыяй, што на збожжасушыльных комплексах, акрамя вопытных работнікаў, у сезон працуе моладзь. Да…

7 часов ago

У камандзе з бацькам

Пакуль на перадавой жніва механізатары і аграномы прадаўжаюць бітву за ўраджай, тылы надзейна прыкрываюць работнікі…

7 часов ago

Жатва на Гродненщине: намолочено почти 300 тысяч тонн зерна

В районах области продолжается массовая уборка зерновых и зернобобовых культур (без кукурузы, гречихи и проса).…

9 часов ago