Адкуль пераняць лепшы педагагічны вопыт ці як ім падзяліцца, калі ты настаўнік, а не прафесійны журналіст?
Менавіта гэтым пытанням, а таксама тэме “Павышэнне інфармацыйнай культуры педагогаў: падрыхтоўка матэрыялаў да публікацыі ў навукова-педагагічным часопісе” быў прысвечаны майстар-клас Святланы Мазурынай, галоўнага рэдактара часопіса “Народная асвета”, які прайшоў на базе гімназіі № 1 горада Дзятлава.
Для часопіса “Народная асвета” практыка падобных майстар-класаў не новая. Яна паказала сваю эфектыўнасць і дазваляе за даволі сціслы час стаць сапраўдным “гідам” па ўзаемадзеянні з рэдакцыяй выдання. Нездарма ў сваім выступленні Святлана Мазурына галоўныя акцэнты расставіла на тым, “што, куды, як пісаць” настаўнікам і як ім “упісацца ў фармат” выдання. Больш падрабязна яна спынілася на праектах часопіса “Педагагічная асамблея”, “Энцыклапедыя “Школы Беларусі”, “Бацькоўскі сход”. Кожны з іх базіруецца на “трох кітах”: змяшчае матэрыялы тэарэтычнай, метадычнай і практычнай скіраванасці, якія не толькі могуць быць “дапаможнікам” у рабоце педагога, але і падказаць шмат карыснага бацькам.
Як стаць аўтарамі ці суаўтарамі праектаў і рубрык часопіса, удзельнікі майстар-класа даведаліся на практычнай частцы. Вывучылі алгарытм падрыхтоўкі артыкула да публікацыі, атрымалі кансультацыі і інфармацыйна-даведачныя матэрыялы для павышэння якасці сваіх публіцыстычных работ.
Яшчэ Святлана Мазурына закранула такую актуальную праблему, як плагіят. Многія аўтары, якія рыхтуюць свае артыкулы да публікацыі ў “Народнай асвеце”, нават не падазраюць, што, уключаючы ў іх без спасылак чужыя вершы, тэарэтычную інфармацыю з адкрытых крыніц, публікацыі навукоўцаў, тым самым парушаюць патрабаванні заканадаўства, і такія работы не з’явяцца на старонках часопіса. Таксама нельга адзін і той жа матэрыял без змяненняў і дапрацовак накіроўваць у некалькі рэдакцый – гэта парушэнне закона аб сродках масавай інфармацыі.
Ірына СТЫРНІК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
Президент Беларуси Александр Лукашенко во время рабочей поездки в Брест актуализировал задачи для аграриев на…
Другі год запар ААТ “Дварэц-Агра”, падшэфнае сельгаспрадпрыемства ААТ “Молочный Мир”, трымае пальму першынства на жніве…
КСУП “Хвінявічы” славіцца высокімі паказчыкамі ў жывёлагадоўлі, нязменна знаходзячыся ў лідарах раёна па надоях, прывагах…
Гудуць магутныя машыны, высыпаючы з прычэпаў зярняты. Яны льюцца хуткай плынню, горамі ўзвышаюцца на збожжатаку…
Гродненские пограничники задержали мужчину с беспилотником кустарного производства. Об этом БЕЛТА проинформировали в Госпогранкомитете. Вблизи…
На 30-й внеочередной сессии районного Совета депутатов в должности председателя Слонимского райисполкома утверждён Виталий Шулейко,…